«Тры разы мяне спрабавалі забіць у калоніі». Згадвае былы палітвязень Міхаіл Жамчужны
02.03.2024, 19:15
Міхаіл Жамчужны. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Былы палітычны вязень Міхаіл Жамчужны трапіў за краты 23 студзеня падчас маштабнага рэйду сілавікоў
Былы палітычны вязень Міхаіл Жамчужны трапіў за краты 23 студзеня падчас маштабнага рэйду сілавікоў супраць былых палітзняволеных ды іхных сваякоў. Пасля шасці содняў, якія ён правёў у ІЧУ і ў ШІЗА, быў вымушаны пакінуць краіну, бо была пагроза зноў трапіць за краты. Падчас 11 гадоў за кратамі актывіста тройчы спрабавалі забіць.
– Як вас затрымалі?
– Маё затрыманне было нечаканым, але перад гэтым мне разоў сем патэлефанавалі супрацоўнікі міліцыі. Я ведаю, што тэлефануюць са старонніх тэлефонаў перад затрыманнем, таму я паспеў знішчыць усе дакументы, якія кампраметуюць нашую каманду. І адчыніў дзверы ў чыстым памяшканні, дзе яны нічога практычна не здолелі знайсці. Затрыманне было даволі жорсткім. Адчыніўшы дзверы, яны мне ў вочы скіравалі пражэктар. «Касманаўты» прайшліся па ўсім пакоі, потым адбыўся ператрус, перавярнулі ўсё што маглі. Ператрус завяршыўся затрыманнем КДБ гораду Віцебску і допытам з заўзятасцю, з ужываннем катаванняў. Цяпер я прабыў у зняволенні два разы па 72 гадзіны. Спачатку паводле крымінальнай справы затрымалі, потым яшчэ на 72 гадзіны паводле адміністратыўнай. Але ў звязку з тым, што тэрмін затрымання ў СІЗА скончыўся, мяне выпусцілі без усялякіх абавязкаў кудысьці з’явіцца.
– Чаму вы былі вымушаныя пакінуць краіну?
– Адразу пасля затрымання я зразумеў, што заведзеная крымінальная справа супраць каманды дысідэнтаў. У звязку з тым, што крымінальная справа прадугледжвала да сямі гадоў пазбаўлення волі, а я палітычны рэцыдывіст, то зразумеў, што з калоніі я не вярнуся. Таму адзіная магчымасць падоўжыць маю барацьбу, вайну з рэжымам, – гэта сысці з Беларусі і заняць месца ў акопе з астатнімі нашымі паплечнікамі.
– З чым вы звязваеце сваё затрыманне?
– З дапамогай асуджаным, якія былі пад следствам. Я ўвесь час насіў ім перадачы, дапамагаў падчас судовых паседжанняў, запісваў аўдыя гэтых паседжанняў. І гэтак, па-першае, вывучаў методыку прыцягнення да крымінальнай адказнасці і, па-другое, дапамагаў чым мог і даволі эфектыўна асуджаным паводле палітычных матываў.
– Агулам вы прабылі за кратамі 11 гадоў. Першы раз крымінальны пераслед зазналі ў 2006-м, потым былі асуджаныя ў 2015-м – да 6,5 года калоніі, пасля таго як асудзілі кіраўніка пляцоўкі «Платформ Інавэйшн» Андрэя Бандарэнку. Вы выйшлі на волю ўжо пасля прэзідэнцкіх выбараў, 19 лютага 2021-га. Што вы адчувалі, калі сядзелі? Ці ведалі, што адбываецца ў краіне?
– Нам затрыманыя па этапах аператыўна дастаўлялі інфармацыю, можа, нават хутчэй, чымся яна ў медыі трапляла. Мы глядзелі і слухалі радыё паміж радкамі, таму аператыўна рэагавалі, падтрымлівалі пратэсты. І па ўсіх калоніях былі страйкі, якія былі потым жорстка перарваныя.
– Як вы можаце параўнаць умовы ўтрымання і стаўлення да вас цяпер і тады, у 2015 годзе? Што змянілася?
– Цяпер, калі мяне затрымалі, я быў у ІЧУ. Гэта адрозніваецца ад следчага ізалятару і ўтрымання ў калоніі, таму параўнаць дастаткова складана. Стаўленне да мяне з боку адміністрацыі следчага ізалятару было вельмі стрыманае. Пакутавалі ўсе астатнія сукамернікі, бо праходзілі сталыя ператрусы – і ўдзень, і ўначы: не давалі нам ні матрацаў, ні коўдраў, мы спалі на голых нарах, на жалезе. Пакутавалі і сукамернікі, затрыманыя за бандытызм. Курыць не давалі, гэта таксама дастаткова балюча.
Міхаіл Жамчужны. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
– Калі ў 2020-м, 2021 годзе вы яшчэ сядзелі за кратамі, ці мяняліся нейкім чынам умовы і стаўленне да вас?
– Так, мяняліся. Па-першае, тэрмін быў спецыяльна прызначаны для таго, каб я не трапіў на гэтыя прэзідэнцкія выбары. Да выбараў умовы ўтрымання былі даволі жорсткія для мяне і іншых палітвязняў. Калі пачаліся пратэсты, адміністрацыя калоніі вельмі спалохалася, што могуць прыйсці да ўлады нашыя паплечнікі. Рэжым стаў нашмат мякчэйшы, яны баяліся настроіць супраць сябе вязняў. Частку канвою скіравалі здушваць пратэсты ў Менск, таму ў калоніі заставалася нязначная колькасць супрацоўнікаў, яны не выходзілі адныя на тэрыторыю калоніі, імкнуліся пазбягаць кантактаў з вязнямі.
– Якім чынам можаце ахарактарызаваць умовы ўтрымання падчас гэтых 6,5 года?
– Умовы ўтрымання былі вельмі жорсткія, бо я быў адзіны палітычны вязень у той час. У звязку з гэтым было абмежаванае фінансаванне спецслужбаў крэдытам з малым адсоткам за кошт Міжнароднага валютнага фонду. Мяне спрабавалі прымусіць да таго, каб я прызнаў сваю віну і адрокся ад палітычных патрабаванняў. Але я вытрымаў усе рэпрэсіі і лічыў сваім абавязкам хоць такім чынам абмежаваць фінансаванне злачыннага рэжыму ў Беларусі.
– Якія спазналі рэпрэсіі падчас зняволення?
– Тры разы мяне спрабавалі забіць у калоніі… Але я разумеў, што будуць такія дзеянні і быў падрыхтаваны. Мяне практычна пазбавілі вітамінаў, перадачаў і лістоў. Але я актыўна супраціўляўся, усяляк абскарджваў гэта ў пракуратуру, у суд. У выніку атрымаў перамогу, бо начальніка калоніі Лапатку адправілі на пенсію, бо той не здолеў дабіцца пастаўленай мэты – прымусіць мяне адмовіцца ад палітычных перакананняў і прызнаць віну.
– Можаце апавесці больш падрабязна пра гэтыя спробы забойства?
– Першая спроба была праз атручаную ежу. Я працаваў у навуцы і ведаў на смак рэактывы, з якімі працаваў. Я адразу вызначыў, што ў ежы вялікая колькасць шчолачы. Шчолач уступае ў рэакцыю нейтралізацыі з кіслатою страўніка і такім чынам ежа перастае стрававацца. Яна пачынае загніваць усярэдзіне і за кошт вылучэння вялікай колькасці газаў вантробы ў чалавека пачынаюць выходзіць вонкі праз рот. Я назіраў гэта ў суседніх камерах. Там таксама былі смяротнікі, гэтак званыя. І я, вядома, тут жа запатрабаваў экспертызу пробаў ежы. Замовіў у аблвыканкаме Горак правяранне блоку харчавання ў калоніі. Санэпідстанцыя ўстанавіла факт атручэння і навяла парадак. Праўда, потым пракуратура ўсе матэрыялы і прызнанне мяне атручаным выключыла з адкрытага доступу. Такім чынам, справа не атрымала развіцця.
Другі раз – мяне хацелі застрэліць нібыта пры спробе ўцёкаў. Аператыўнік са зброяй вывеў мяне на кантрольна-следавую паласу. І сказаў, што пры нападзе на яго ён будзе абараняцца і страляць пры маёй спробе перайсці гэтую кантрольна-следавую паласу. Але я гэта з гумарам успрыняў, бо, па-першае, у калоніі забаронена насіць агнявую зброю. Я так меркаваў, што там кабура была пустая. Па-другое, мяне мусіць суправаджаць канвой, а не адзін аператыўнік, прычым за межамі тэрыторыі калоніі.
І трэцяя спроба – гэта стандартная зробленая ў калоніі неаднаразова магчымасць ускрыць чалавека падчас душу. Там ёсць спецыяльная брамка па-за камерамі відэаназірання, каманда можа зайсці ў штрафны ізалятар і неўзаметку прайсці ў душ, ускрыць і дачакацца пакуль, чалавек загіне, зрабіць гэта ў выглядзе суіцыду. Я быў гатовы да гэтага, мяне папярэдзілі, бо за месяц да вызвалення іншага вязня таксама ўскрылі, ён не дажыў да таго, як яго перавяжуць, загінуў проста на насілках. І як толькі падчас душу вымкнулася святло, я зразумеў, што могуць быць непрыемнасці. Я заняў месца каля дзвярэй і падрыхтаваўся да актыўнай абароны. Але, мяркуючы з усяго, за мною назіралі, пракрасціся ў душ не наважыліся, бо я чалавек спартовы, падрыхтаваны. І, натуральна, калі б нехта туды зайшоў, то наўрад ці назад бы ўсе выйшлі. Я быў гатовы абараніць сваю бяспеку.
– Пра каго вы кажаце, што не выйшаў з закратаў?
– Адзін вязень, які змагаўся з рэжымам, таксама быў у ШІЗА. Яго за месяц да вызвалення ўскрылі ў душы. Мне пра гэта паведамілі, падрыхтавалі загадзя, бо было вельмі шмат тых, хто спачувае палітычным вязням сярод бандытаў. Мы сябравалі і дапамагалі адно аднаму.
– Ці вядомае імя гэтага палітзняволенага?
– Не, імя невядомае, але схаваць смерць немагчыма ў месцах пазбаўлення волі, можна храналагічна гэтую справу расследаваць. Імя мне не сказалі, проста паведамленне, што такое было.
– Ці вядома, у які дзень гэта было?
– У які дзень, я не магу сказаць, але гэта было ў 2019 годзе, калі я быў у штрафным ізалятары. Мяне адразу папярэдзілі, што такое можа быць, як толькі я туды трапіў, таму я быў заўсёды гатовы да любых нечаканасцяў.
– Невядома, у якім месяцы забілі гэтага палітзняволенага?
– Гэта было лета, але які вязень гэта быў, палітычны ці проста пратэстовец, такія таксама бываюць, якія пратэстуюць супраць рэжыму ўтрымання калоніі, не скажу. Я думаю, людзі, якія сядзелі адначасова са мной у гэтай калоніі, у штрафным ізалятары, цудоўна гэтага чалавека ведаюць, і ў выпадку расследавання паведамяць, хто гэта такі. Сувязі ў мяне з маймі сядзельцамі, сукамернікамі падтрымліваюцца да гэтага часу.
– У якой калоніі гэта адбылося?
– Калонія нумар 9 у Горках. Там у асноўным усе рэпрэсіі былі, у астатніх калоніях мне асаблівых прэтэнзіяў ніхто не выстаўляў. Калі я стаў экстрэмістам, калі мне навесілі жоўтую бірку, менавіта ў гэтай калоніі і пачаліся актыўныя пераследы, як з боку адміністрацыі, гэтак і з боку гэтак званых блатных, асабліва аднаго з іх. Але яго дастаткова жорстка пакаралі за тое, што выстаўляў мне прэтэнзіі і спрабаваў збіць у санчастцы. Гэта катэгарычна забаронена «по понятиях».
– У якіх гадах былі спробы вас забіць?
– Гэта было ў 2019–2020-ыя. Калі пачаліся пратэсты, гэта спынілася. Да мяне з асцярогай сталі ставіцца, бо я там быў дастаткова вядомай асобаю, мяне ўся калонія ведала і вязні паважалі маю пазіцыю. Таму ў выпадку нейкіх рэпрэсіяў адносна мяне вязні маглі падняцца на пратэст усёй камандай. У нас гэта прынята – адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Людзі, якія сядзяць у штрафным ізалятары, вельмі згуртаваныя. Калі кагосьці там пачынаюць збіваць ці рэпрэсаваць, усё ШІЗА пачынае грукаць у дзверы, ламаць мэблю да часу, пакуль той, хто трапіў пад ціск, не паведаміць усім, што яго ніхто не чапае, канфлікт уладжаны і супрацоўнікі ШІЗА спынілі рэпрэсіі.
Міхаіл Жамчужны. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)
– Чаму былі гэтыя спробы вас забіць?
– Думаю, ад мяне як адзінага палітвязня ў Беларусі хацелі пазбавіцца і не даць гэтаму агалоскі, бо мяне ўвесь час трымалі ў ШІЗА, і ў іх «спісаць» асуджанага значна лягчэй, чымся сабаку, які яго ахоўвае. Гледзячы на тое, як падрыхтаваная гэтая сістэма суіцыду або імітацыі суіцыду ў калоніі, мяне маглі неаднаразова нейтралізаваць, то бок забіць, і гэта па загадзе магло быць зроблена ў любы момант. Я, сядаючы ў калонію, цудоўна разумеў, што мяне і на волі могуць забіць, і ў калоніі ў любы момант. Я быў да гэтага гатовы, але суіцыдам я не збіраўся заканчваць свайго жыцця. Я быў гатовы змагацца да канца і за жыццё, і за свабоду беларусаў.
– Чаму вы вырашылі распавесці пра гэтыя спробы вас забіць?
– Каб падрыхтаваць іншых вязняў ды іхных адвакатаў, што гэта можа адбывацца. Гэта дзікасць, якую я адчуў на сабе. Я нават не ўяўляў, што такое можа быць, але я ўпэўніўся, што гэта існуе, што гэта загадзя падрыхтавана. Зробленыя адмысловыя дзверы ўдалечыні ад камераў відэаназірання, туды можна пракрасціся зусім неўзаметку. Я зрабіў высновы, што гэта цалкам рэальна і да гэтага даўно падрыхтаваная нашая пенітэнцыярная сістэма.
– Даходзяць звесткі пра гібель нашых палітычных вязняў, кожны раз чуем пра новыя забойствы. Чаму так адбываецца?
– Гэта працяг той самай сістэмы рэпрэсіяў, якая і да мяне была ўжытая ў свой час. Любая спроба імітацыі суіцыду магла скончыцца маёй гібеллю. Верагодна, у гэтыя пасткі патрапілі і іншыя палітвязні, якія на жаль, як кажуць, загінулі пры выкананні сваіх абавязкаў. У мяне вялікі досвед, я 11,5 года быў у месцах пазбаўлення волі. Я быў да ўсяго гатовы, я ведаў, на што здольныя блатныя, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй, і аператыўнікі як сябе паводзяць, таму са мною дастаткова складана было ажыццяўляць свае мэты. Я не маўчаў, я заўсёды апратэстоўваў гэта ў пракуратуру, пісаў заявы і ў суды.
– Вы даволі доўга заставаліся ў Беларусі. Чым займаліся ўвесь час?
– У Беларусі я актыўна займаўся праваабарончаю дзейнасцю: наведваў усе суды палітычных вязняў з 2021 года, запісваў аўдыя, каб потым можна было выставіць прэтэнзіі да следства.
– Плануеце найдалей займацца дзейнасцю ў сферы правоў палітзняволеных?
– Безумоўна, гэта мая асноўная мэта. Тут у мяне рукі развязаныя і за мною ніхто не назірае, і я буду ўсімі сіламі ажыццяўляць папярэднюю дзейнасць. У мяне вялікі досвед, і я ўжо прыступіў да гэтага. Я тут кансультую тых, хто пакінуў Беларусь вымушана. Мы разам тут змагаемся за будучыню нашага народу, за будучыню нашай краіны і безумоўна пераможам.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.