Ужо ёсць першы выпадак, калі грамадзяніна Расеі пазбавілі ВНЖ у Літве за тое, што ён занадта часта выязджаў у Беларусь і Расею. Разглядаюцца яшчэ 30 справаў аб пазбаўленні ВНЖ, піша «Delfi» са спасылкаю на Дэпартамент міграцыі Літвы.
Еўракамісар унутраных справаў і міграцыі Магнус Брунэр выказаў падтрыманне Літве з нагоды патрабавання да Беларусі кампенсаваць шкоду за міграцыйны крызіс. Пра гэта Брунэр заявіў падчас візіту ў Літву, піша LRT.
Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская наведала Вайсковую акадэмію імя генерала Ёнаса Жамайціса ў Вільні і сустрэлася з начальнікам штабу ўстановы Дэнісам Старыковічусам. У прамове яна заклікала літоўцаў не паддавацца правакацыям і маніпуляцыям рэжыму.
Сейм Літвы не будзе ўводзіць больш жорсткіх санкцый супраць беларусаў і адбіраць від на жыхарства за паездкі ў Беларусь, аднак падаўжае старыя санкцыі. Пра гэта паведаміў Сейм Літвы.
Чацвёра вайскоўцаў ЗША зніклі без вестак у Літве на палігоне каля гораду Пабрадзе, паведамляе Штаб сілаў ЗША ў Еўропе і Афрыцы. Літоўскі тэлеканал кажа пра іхную гібель.