Прадстаўнік арганізацыі «BELPOL» Уладзімір Жыгар у эфіры «Белсату» назваў інсцэнізацыяй інцыдэнт з падзеннем беспілотніка ў Менску. Паводле яго, гэта падобна на гісторыю з пацукамі, якімі нібыта планавалі атруціць ваду ў водаправодзе ў 2006 годзе, ці «прарывам» украінска-беларускай мяжы джыпам са зброяй у 2017-м.