Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць.
Belsat.eu
17 верасня 1939 года: вызваленне ці акупацыя Беларусі?

podpis źródła zdjęcia
На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ.
У сваю чаргу, палякі ацэньваюць гэтыя падзеі як савецкую агрэсію на Польшчу і чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай. Хто з іх мае рацыю? Глядзім дэбаты гісторыкаў у новым выданні праграмы «Intermarium».
Аляксандр Смалянчук (Варшава, Польшча), доктар гістарычных навук, прафесар Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук;
Войцех Слешыньскі (Беласток, Польшча), доктар гісторыі, прарэктар універсітэту ў Беластоку, дырэктар Музею памяці Сібіры;
Анатоль Сідарэвіч (Менск, Беларусь), гісторык, палітолаг;
Дамінік Вільчэўскі (Вільня, Літва), польскі гісторык.