«Не бачу ў Грузіі негатыву да беларускага, хутчэй цікавасць». Гутарым з Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам)
11.09.2022, 11:00
Аляксандр Ждановіч выступае з прамовай на пачатку Маршу годнасці, прысвечанага другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 7 жніўня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Сустрэліся у Тбілісі і пагутарылі пра эміграцыю, грузінаў і беларусаў
Актор, тэлевядоўца, паэт Аляксандр Ждановіч, вядомы беларусам як Маляваныч з «Калыханкі», ужо больш за паўгода жыве ў Тбілісі. У верасні 2020 года актор адседзеў 9 содняў за ўдзел у пратэснай акцыі, быў звольнены з Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Максіма Горкага ў Менску. Палітычны пераслед не спыніўся, таму Ждановіч, хоць і не хацеў, але быў вымушаны з’ехаць з Беларусі. Мы сустрэліся з Маляванычам у Тбілісі і запыталіся, як актор уладкаваўся ў новай краіне, што цяпер робіць на карысць беларускай культуры, якое яно ўвогуле – жыццё ў Грузіі, і як грузіны ставяцца да беларусаў.
Аляксандр Ждановіч, вядомы як Маляваныч, трымае ляльку з уласнага праекту «Батлейка Шагал». Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
– Спадар Аляксандр, вы ўжо больш за паўгода ў Грузіі. Распавядзіце, калі ласка, як вы тут пачуваецеся? Чым займаецеся? Ці атрымалася знайсці сябе тут?
– Ведаеце, ёсць пэўныя стадыі перажывання чалавекам эміграцыі. Дык вось на самым пачатку, калі я толькі сюды прыехаў, было даволі радасна. Ад пачуцця, што я вольны, што магу свабодна рабіць тое, што ў сённяшняй Беларусі ніяк не мог бы, што вакол шмат новага – іншая культура, іншае асяроддзе. Адкрываеш пэўныя рэчы, якія цябе займаюць, натхняюць.
Але гэты перыяд праходзіць. Наступае новы – асэнсаванне. У мяне гэта наклалася яшчэ на міжсезонне, калі не так шмат справаў, не зразумела, як яно будзе з планамі, праектамі. Мне лягчэй перажываць эміграцыю, калі я заняты. Без годнай справы я вар’яцею.
Цяпер збольшага ўсе справы на паўзе. На пачатку лета мы паспрабавалі арганізаваць дзіцячую тэатральную студыю. У яе адразу запісаліся больш за 30 чалавек, а да канца жніўня засталася менш чым траціна. Гэта зразумела – лета, адпачынкі, а хтосьці проста з’язджае адсюль, бо ўсё ж для большасці Грузія застаецца перавалачным месцам.
Як я пачуваюся? Стараюся жыць паводле прынцыпу «тут і цяпер», не грузіць сябе нейкімі невядомымі перспектывамі.
– А для вас Грузія – перавалачны пункт ці не? Увогуле, чаму вы абралі Грузію, а не Еўропу, калі з’язджалі?
– А я і не выбіраў. З’язджаў у лютым, за некалькі дзён да вайны. У мяне быў тыдзень на падрыхтоўку. Я збіраўся ехаць у Кіеў. Зрэшты, у мяне не было візы, таму складана было думаць пра іншыя варыянты. Літаральна за некалькі гадзінаў да майго ад’езду ўсё змянілася, і мяне тэрмінова вывезлі ў Тбілісі, ад чаго я адбрыкваўся рукамі і нагамі. Я бываў у Тбілісі раней, адчуваў, што ментальна Грузія мне блізкая. Аднак я ўвогуле вельмі не хацеў з’язджаць. Я быў гатовы заставацца ў Беларусі нават у той сітуацыі напружанасці і ціску. У некаторым сэнсе гэта нават давала нейкі творчы драйв. Калі ўсё больш-менш спакойна, ты нешта губляеш як мастак. Аднак у свае амаль шэсцьдзесят ахвяраваць рэштай жыцця і правесці яе ў турме мне здавалася бессэнсоўным.
Аляксандр Ждановіч стаіць на тэрасе сваёй кватэры ў Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Яшчэ турбавалі думкі кшталту – каму я там, у іншай краіне, патрэбны? У мяне няма спецыяльнасці, якая б дазволіла мець прыбытак і магчымасць нармалёва жыць за мяжой. Мая прафесія вельмі хісткая. У Тбілісі я нікога не ведаў, таму гэты горад мне здаваўся бесперспектыўным у плане ўладкавання і далейшага жыцця. У мяне ўвогуле не было планаў, звязаных з Грузіяй.
Я думаў пра Польшчу. Тым больш, да мяне сталі звяртацца розныя беларускія арганізацыі адтуль. Мы планавалі нешта накшталт дзіцячага YouTube-каналу. Я пачаў рабіць гуманітарную візу. Усе карты зблытала вайна. Пакуль рабілася віза, з’явіліся прапановы ў Грузіі. Мы працягнулі здымаць «Бэйбус». Я агучыў тры фільмы для «Warner Bros. Pictures». Ладзіліся канцэрты. Адначасова праекты, звязаныя з Польшчай, з-за вайны былі пастаўленыя на паўзу. У сакавіку-красавіку мне нават кватэры там не змаглі знайсці. Таму я застаўся ў Тбілісі, дзе з’явілася хоць нейкая перспектыва.
– То бок, у Грузіі ўжо і збіраецеся цалкам уладкавацца?
– Пакуль што так. Я ездзіў у Польшчу… Варшава, Познань, Торунь. Ведаеце, добра там, дзе нас няма. Калі прыязджаеш у Польшчу, атрымліваеш задавальненне ад культуры, цывілізаванасці, законнасці, бяспекі, магчымасцяў. Грузія падаецца маленькай вёскай у параўнанні з Польшчай, але калі вяртаешся сюды, разумееш, што тут ёсць нешта асаблівае. Свабода, якая ідзе не ад закону, не ад дзяржаўнага ладу, а знутры чалавека. Тут сутыкаешся з такімі ўзорамі сяброўства з боку грузінаў, якія ўражваюць. Са шчырымі чалавечымі дачыненнямі, з нечым такім, што Еўропа губляе.
Яшчэ для мяне галоўнае – займацца тым, што дае адчуванне, што я раблю нешта годнае як прафесіянал, як асоба. Пабачым, дзе будзе больш такіх магчымасцяў.
Аляксандр Ждановіч выступае з прамовай на пачатку Маршу годнасці, прысвечанага другой гадавіне пратэстаў у Беларусі. Варшава, Польшча. 7 жніўня 2022 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
– Што гэта такое асаблівае ў Грузіі, што Еўропа губляе? Можаце крыху падрабязней акрэсліць?
– Уладзімір Някляеў тут на «Прадмове» з сумам сказаў, што калі ён сустрэўся са сваімі грузінскімі сябрамі і запытаўся, як змянілася Грузія, тыя адказалі, што з Грузіі сыходзіць любоў. На мой погляд, любоў сыходзіць увогуле ў свеце. Але ў Грузіі гэта адбываецца не так хутка. Грузіны ўсё ж захоўваюць адкрытасць, цікаўнасць да розных рэчаў, да таго, каб паразмаўляць з незнаёмым чалавекам, пусціць яго ў сваё жыццё. Іхная славутая гасціннасць. Мы, беларусы, шукаем у гэтым нейкую выгаду, падвох. А няма гэтага. Проста яны такія, так выхаваныя, а магчыма, гэта ў іх у генах. Нешта такое яны маюць і могуць падараваць свету, чаго няма ў іншых народаў. Тут шмат сонца, садавіны-гародніны, зеляніны. Напэўна, гэта ўплывае на характар і робіць жыццё больш радасным. І ўва мне гэта адгукаецца. Я не магу сказаць, што для мяне праца і зараблянне грошай засцяць усё. Для мяне важнейшыя простыя, нават дзіцячыя каштоўнасці – радавацца размовам з незнаёмымі людзьмі, ці проста яркаму сонечнаму дню, ці смачнай ежы. Таму мне блізкая грузінская ментальнасць.
– Як цяпер грузіны ставяцца да беларусаў? Шмат хто казаў пра непрыемныя сітуацыі пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, ці адчулі вы нешта такое?
– Так, пра гэта кажуць, але я на сабе гэтага не адчуў. Мой сябр, напрыклад, не змог адкрыць рахунак у банку, і ён звязвае гэта з агульнай палітычнай абстаноўкай. Магчыма, недзе былі нейкія выпадкі, нехта крыва паглядзеў, калі пачуў расейскую мову, – але дакладна такога не было б у дачыненні беларускай. Збольшага – усё спакойна, не бачу ў Грузіі негатыву да беларускага – хутчэй цікавасць.
– Грузінам цікавыя беларусы і беларуская культура? Як мясцовыя рэагуюць на тое, што робіць беларуская дыяспара?
– Так, цікавыя. Цікавая нашая мова. Мае грузінскія сябры нават пераважна разумеюць, калі я з імі размаўляю па-беларуску. Яны прыходзілі на нашыя беларускамоўныя канцэрты, на спектакль «Батлейка Шагал». Грузіны ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы гэтага праекту. Мастачка Ніно Намічэйшвілі рабіла лялькі. Музыка – грузінскі скрыпач Алекс Пацыяшвілі.
Аляксандр Ждановіч вядзе занятак у сваёй дзіцячай тэатральнай школе ў Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Мой асабісты досвед – грузіны ўхваляюць, калі ты з імі гаворыш па-беларуску, нават, калі нечага не зразумеюць, перапытаюць. Я стараюся больш гаварыць, хоць сам не ідэальна размаўляю, і на беларускую перайшоў не так даўно. Бо я ўсё ж вучыўся па-расейску, у той час, калі нам навязвалі паняцце, што беларуская мова вясковая, прымітыўная. Я спрабаваў на пачатку 1990-х перайсці на беларускую, але не хапіла матывацыі – страх зрабіцца белай варонай аказаўся мацнейшы.
І вось я апынуўся тут, у Тбілісі, у беларускамоўнай суполцы маладых людзей – музыкаў, пісьменнікаў, мастакоў. Пабачыў, як цудоўна яны размаўляюць па-беларуску, якія яны адукаваныя. І я зразумеў, што сёння беларуская мова – мова культурнай эліты. Яшчэ заўважыў, што тут беларусы хутчэй пераходзяць на родную мову, каб адрознівацца ад расейцаў, не размывацца ў асяроддзі, захаваць сваё. Родная мова – нашая мірная зброя, якая можа ў гэтым дапамагчы.
– Што вы думаеце пра захаванне сваёй культуры за мяжою? Ці гэта трэба, ці магчыма? Ці можа некалі адбыцца так, як сёння кажуць некаторыя актывісты: што мы за мяжою захаваем і ўдасканалім нашую культуру, а потым, пасля пераменаў, перанясем яе ў Беларусь?
– Гэта натуральна, калі чалавек за мяжою шукае такіх жа, як і ён, эмігрантаў са сваёй краіны, аб’ядноўваецца з імі. Так прасцей выжыць, захаваць ідэнтычнасць. Вельмі хацелася б, каб адбылося тое, пра што вы кажаце. Аднак гістарычны досвед падказвае, што толькі першая хваля эмігрантаў найлепш захоўвае сваю культуру. Дзеці ўжо горш, яны ў той ці іншай ступені асімілююцца ў мясцовым грамадстве. А ўжо дзеці дзяцей, на жаль, магчыма, стануць палякамі, літоўцамі, грузінамі. Калі так пойдзе далей, толькі адзінкі змогуць захаваць сваю беларускасць. Пра гэта трэба думаць. Я на свае вочы бачыў, як хлопчык з беларускамоўнай сям’і пасля грузінскага садка гаворыць адначасова і на беларускай і на грузінскай. Гэта і смешна, і сумна. Хоць і зразумела, што дзеці – як губка. У Польшчы гэты працэс яшчэ хутчэй ідзе, бо польская мова блізкая нам, і палякі ўвогуле ў добрым сэнсе нацыяналісты – яны з усіх, хто да іх прыязджае, імкнуцца зрабіць палякаў.
Я б хацеў памыліцца. Магчыма, дзякуючы інтэрнэту нам усё ж прасцей будзе захаваць сваю культуру нават за мяжою на даўжэйшы адцінак часу. Мне, напрыклад, падаецца вельмі цікавай ідэя лічбавай Беларусі Паўла Лібера.
Аляксандр Ждановіч трымае ляльку з уласнага праекту «Батлейка Шагал». Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
– Што, на ваш погляд, беларусы, якія за мяжой, могуць сёння рабіць для Беларусі?
– Пазбавіцца ілюзіяў, перш за ўсё. Мяне яшчэ ў 2020 годзе здзіўляла, калі людзі лёгка прымалі жаданае за рэчаіснасць: што ўсё адбудзецца хутка – вось прыйдзе Новы год, і вусаты нейкім чароўным чынам сыдзе. Тых, хто асмельваецца казаць пра сур’ёзныя, рэальныя, але непрыемныя рэчы, тут жа закідваюць камянямі.
Трэба разумець, што за нас ніхто нічога не зробіць. Кожнаму трэба рабіць нешта там, дзе ён ёсць. Тым больш, што ў нас за мяжой у некаторым сэнсе больш магчымасцяў. Таму я не разумею, калі чую: «Мы чакаем, калі нешта зменіцца». Ну чакайце тады, яшчэ гадоў сто мо.
Я лічу, што трэба быць актыўнымі – кожнаму і цяпер. У тых жа сацсетках выказваць сваю пазіцыю. Хоць і здаецца, што ад нас мала што залежыць.
Але ў той жа час я згодны з выразам, які недзе прачытаў, што ўсё самае жахлівае і самае цудоўнае адбудзецца не з намі, за мяжой, а там – у Беларусі. Я бязмерна паважаю тых, хто знайшоў сілы застацца і працягваць унутраны супраціў, у тым ліку ў культурным кірунку, у выхаванні дзяцей.
– Спадар Аляксандр, распавядзіце падрабязней пра вашыя праекты, якія вы рэалізуеце дзеля развіцця і захавання беларускай культуры за мяжою. Што, магчыма, рыхтуеце новага ў бліжэйшы час?
– Планаў у мяне шмат, але я чалавек не прадпрымальны. Мне цяпер хацелася б зрабіць праект відэапаэзіі для дарослых. Я ладжу паэтычныя сустрэчы, але хачу паспрабаваць відэафармат, паэтычныя радкі, якія візуальна ўвасабляюцца ў маленькае кіно.
Аляксандр Ждановіч у сябе дома ў Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Яшчэ мы сустракаліся з грузінскім палітыкам Аленай Хаштарыяй і абмяркоўвалі супрацу. Шмат грузінаў проста не ведаюць, што насамрэч адбылося ў Беларусі ў 2020 годзе і што адбываецца цяпер. У нас ёсць план сустрэчаў, паказаў дакументальных фільмаў пра беларускія пратэсты.
Улетку мы зрабілі «Батлейку Шагал», спектакль, які я ўжо згадваў. Мы хацелі паказаць гледачу, што беларуская культура поліфанічная, складалася з уплыву самых розных культураў – габрэйскай, расейскай, польскай, татарскай. Я ж шмат гадоў быў мастацкім кіраўніком батлеечна-лялечнага фестывалю «Нябёсы». Цяпер мне падалося цікавым спалучыць батлейку з творчасцю Шагала. На першы погляд – зусім розныя рэчы. Але калі прыгледзецца – наадварот. Батлейка – народная, крыху прымітыўная, напоўненая міфалагізмамі, хрысціянскімі вытокамі, гумарам, паэтычнасцю. Гэта ўсё ўласціва творчасці Шагала – паэтычнасць, спалучэнне юдэйскага і хрысціянскага, рэлігійныя, міфалагічныя матывы.
У цэнтры нашага спектаклю – героі твораў беларускага пісьменніка, які пісаў на ідыш, Мойшэ Кульбака. Ён быў забіты ў Ноч расстраляных паэтаў. А вакол – гісторыя Марка Шагала, які нарадзіўся, як вядома, у Віцебску, складзеная з ягоных вершаў і ўрыўкаў з ягонай кнігі «Маё жыццё».
Яшчэ хацелася адрэфлексаваць сённяшні час, той боль, у якім мы жывем. Твор мастацтва заўсёды павінен казаць і пра сучаснасць. Так з’явіўся ў спектаклі вобраз улады – алюзія на габрэйскія пагромы, знішчэнне твораў Шагала, ягоныя ўцёкі. Зрэшты, глыбокі сімвалізм батлейкі яшчэ і ў тым, што яна таксама некалі была гнаная, і так і прыйшла ў славянскія народы з Заходняй Еўропы. Як і мы цяпер гнаныя, толькі ў адваротным кірунку.
Шкада, што мы толькі адзін раз паказалі гэты праект, і пакуль што ў пошуках новых магчымасцяў. Я адкрыты да ўсіх прапановаў. Спектакль сам па сабе недарагі, ён змяшчаецца ў адну валізку, яго можна паўсюль везці і паказваць. Было б няблага, каб нас запрасілі на фестываль, звязаны з тэатрам лялек.
Аляксандр Ждановіч у Тбілісі, Грузія. 1 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
«Дзіўна, але па Беларусі не сумую»
– Ці сумуеце вы па Беларусі?
– Гэта дзіўна, але не… Хоць я – чалавек сентыментальны, эмацыйны, мне знаёмая настальгія. Раней кожнае лета мы ездзілі ў Нямеччыну і жылі там месяц. Штораз на другім тыдні я адчуваў проста мацнейшую настальгію. Але вось прайшло больш за паўгода ў Грузіі, а мяне дагэтуль асабліва «не прабівала». Магчыма, падсвядомасць разумее, што ты на доўгай дыстанцыі, і калі дазволіш сабе гэты сум, будзе кепска. Можа быць, дапамагае тое, што вакол шмат сваіх, што ёсць беларускі асяродак.
Некалі ў мяне пыталіся, яшчэ ў 2020 годзе, ці я з’еду. Я тады адказваў: чаму я павінен з’язджаць? Тут могілкі маіх бацькоў, маёй жонкі. Але я сказаў: не ведаю, што будзе, калі прыціснуць. Вось і цяпер – я не ведаю, што будзе заўтра. Нам Бог даў жыць у такі складаны час. Мяне падтрымліваюць словы філосафаў-стоікаў: «Рабі, што можаш, і няхай будзе тое, што павінна быць! Рыхтуйся да горшага, спадзеючыся на лепшае».
Зразумела толькі адно: калі мы хочам мець вольную краіну, пра якую марылі ў 2020 годзе, мы павінны развіваць беларускую культуру, мову, падтрымліваць адно аднаго.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.