Што рабіць у эміграцыі з беларускім дыпломам? Паглядзелі, дзе прызнаюць нашую вышэйшую адукацыю
16.09.2023, 10:56
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belta.by)
podpis źródła zdjęcia
Як пацвердзіць сваю кваліфікацыю за мяжой.
Беларусь больш не ўдзельнічае ў Балонскім працэсе, разарвала пагадненне аб узаемным прызнанні дыпломаў з Польшчай. З аналагічнага пагаднення з Беларуссю выйшла Украіна. Што рабіць беларусам, якія хацелі б за мяжой працаваць паводле атрыманай на радзіме прафесіі? Дзе пакуль яшчэ не патрэбная настрыфікацыя, і як яе прайсці там, дзе яна патрэбная? Разбіраемся ў гэтых пытаннях.
Прызнанне дыпломаў беларускіх ВНУ ў розных краінах. Выява: Белсат. Эмодзі: Openmoji.org, CC BY-SA 4.0
Без усялякіх працэдур настрыфікацыі, аўтаматычна беларускія дыпломы аб вышэйшай адукацыі (акрамя дыпломаў медыкаў) сёння прызнаюцца ў краінах СНД: Расеі, Азербайджане, Казахстане, Арменіі, Малдове, Кыргызстане, Таджыкістане, Узбекістане. Таксама дамовы аб эквівалентнасці дыпломаў падпісаныя з Кітаем, Пакістанам, Эквадорам, Венесуэлай, Туркменістанам, В’етнамам – гэта значыць, што ў пералічаных краінах беларускі дыплом пацвярджаецца паводле спрошчанай працэдуры.
Напрыклад, пры Міністэрстве адукацыі Кітая ёсць онлайн-платформа, дзе студэнт ці будучы працаўнік стварае асабісты кабінет, запаўняе персанальную інфармацыю пра адукацыю, прыкладае скан дыплому на расейскай мове, выпіску з адзнакамі з дыплому, усе сертыфікаты, якія прыкладаюцца, а таксама, калі ёсць, навуковыя публікацыі, і адпраўляе запыт на прызнанне дыплому ў Кітаі. Пасля праверкі дадзеных прыходзіць пацверджанне – онлайн-дакумент аб прызнанні дыплому аб вышэйшай адукацыі ў Кітаі. З гэтым дакументам можа працаўладкоўвацца. Уся працэдура займае каля 30 дзён.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: mir.pravo.by)
Што датычыць краінаў Еўразвязу, то Беларусь з 1997 года з’яўляецца сябрам Лісабонскай канвенцыі аб прызнанні кваліфікацыяў, якія маюць дачыненне да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Гэта значыць, што беларускі дыплом можа быць прызнаны ў дзяржавах, якія ратыфікавалі канвенцыю, аднак могуць быць нюансы ў кожнай канкрэтнай краіне, звязаныя з асаблівасцямі нацыянальнага заканадаўства і з галіной прафесійнай дзейнасці, у якой была атрыманая адукацыя.
У 2015 годзе Беларусь далучылася да Балонскага працэсу і ўступіла ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі, якая таксама прадугледжвае спрашчэнне прызнання дыпломаў у еўрапейскіх краінах. Аднак ужо ў 2022 годзе прадстаўніцтва Беларусі, а таксама Расеі ў ЕПВА было прыпыненая.
«У Балонскім працэсе ўвогуле няма механізму выключэння краінаў. Нікога адтуль ніколі не выключалі, – пракаментаваў сітуацыю для Белсату палітычны аналітык Вадзім Мажэйка. – Было прынятае рашэнне права прадстаўніцтва Расеі і Беларусі ў ЕПВА. Агулам жа, Грамадскі балонскі камітэт рабіў справаздачу, якая сведчыла, што Беларусь практычна не імплементавала балонскія прынцыпы, што на нейкі мізэрны адсотак была выкананая дарожная мапа па ўваходжанні Беларусі ў Балонскі працэс. Таму ў сапраўдным глыбокім сэнсе Беларусь так ніколі і не стала краінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і таму цяперашні працэс «сыходу», як пра гэта кажуць беларускія і расейскія чыноўнікі, таксама не асабліва заўважны».
Далей у бок яшчэ большай міжнароднай ізаляцыі ў тым ліку ў галіне адукацыі Беларусь пайшла сама – 25 кастрычніка 2022 года Савет Міністраў РБ выдаў пастанову №728 аб выхадзе з міжурадавага пагаднення з Польшчай аб узаемным прызнанні адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтвы, якое дзейнічала з 2005 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: belta.by)
Гэтае пагадненне, сярод іншага, прадугледжвала, што беларускага атэстату аб сярэдняй адукацыі было дастаткова для працягу навучання ў Польшчы. Паводле арт.2 Пагаднення, атэстаты аб сярэдняй адукацыі з’яўляліся падставай для залічэння абітурыентаў у ВНУ абедзвюх бакоў.
‘Паколькі двухбаковае пагадненне не можа працаваць у адзін бок, то выхад Беларусі цягнуў за сабой і спыненне дзеяння дамоўленасцяў Польшчай. Выпускнікі беларускіх школ і ВНУ паўсталі перад пагрозай неабходнасці настрыфікацыі атэстатаў і дыпломаў.
Польшча працягвае прызнаваць дыпломы беларусаў
Аднак у снежні 2022 года Аб’яднаны пераходны кабінет паведаміў аб дасягненні дамоўленасці, што Польшча надалей будзе прызнаваць беларускія дыпломы аб адукацыі, нягледзячы на скасаванне рэжымам Лукашэнкі адпаведнага беларуска-польскага пагаднення.
Прадстаўнікі Кабінету Павел Латушка і Аліна Коўшык сустрэліся ў Варшаве з дзяржсакратаром Міністэрства адукацыі і навукі, паўнамоцным прадстаўніком урада Польшчы па пытаннях развіцця і міжнародных адносінаў у галіне адукацыі і навукі Томашам Жымкоўскім і дырэктарамі дэпартаментаў Міністэрства адукацыі і навукі Польшчы.
,,
«Мы надалей будзем прызнаваць беларускія пасведчанні і дыпломы. Для нас пагадненне працягвае дзейнічаць», – адказаў Томаш Жымкоўскі на прапанову прадстаўнікоў Кабінету праігнараваць рашэнне рэжыму Лукашэнкі аб скасаванні беларуска-польскага пагаднення аб узаемным прызнанні дыпломаў.
Тым не менш, у Польшчы застаецца шэраг прафесіяў, якія прадугледжваюць абавязковую настрыфікацыю дыплому аб вышэйшай адукацыі. Гэта спатрэбіцца, напрыклад, медыкам – лекарам, медсёстрам, псіхолагам, педагогам, архітэктарам і ў шэрагу іншых выпадкаў. Для гэтых спецыяльнасцяў разрыў пагаднення аб прызнанні дыпломаў нічога не змяніў – пацверджанне беларускага дыплому ў гэтых галінах і раней патрабавалася ў Польшчы.
Пра працэдуру пацверджання дыплома медыка з краінаў СНД распавядала педыятарка з Беларусі, якая была вымушаная ўцякаць у Польшчу ад пераследу, Мая Церакулава. Спачатку трэба непасрэдна пацвердзіць сам дыплом, ягоную сапраўднасць, праз афіцыйную арганізацыю. Потым трэба здаць экзамен па польскай медычнай мове. Пасля гэтага – здаць экзамен, які можна параўнаць з выпускным экзаменам з медычнага ўніверсітэту.
Пасля здачы экзамену лекары праходзяць стажыроўку, якая цягнецца 4 месяцы. Вузкапрофільныя спецыялісты пасля стажыроўкі становяцца лекарамі агульнай практыкі, а калі хочуць вярнуцца ў сваю спецыялізацыю, мусяць прайсці рэзідэнтуру.
Падрабязную інструкцыю аб тым, як у Польшчы настрыфікаваць дыплом медыка, прыводзіла выданне Most.media.
Настрыфікацыя дыплому праходзіць на базе ВНУ, і ў кожнай установе можа быць нейкі свой спіс патрэбных дакументаў, таму ўсё трэба ўдакладняць. Агулам спіс можа выглядаць так:
Акрамя таго, цягам двух тыдняў з дня падачы дакументаў кандыдат абавязаны аплаціць на рахунак універсітэту, дзе будзе здаваць экзамен, пошліну за працэдуру настрыфікацыі.
Настрыфікацыю можна не праходзіць, калі беларускі медык не мае намеру выкладаць у польскіх медычных універсітэтах і каледжах. З 1 студзеня 2021 года можна здаць медычны верыфікацыйны экзамен (LEW – Lekarski Egzamin Weryfikacyjny) у Цэнтры медычнай экспертызы ў Лодзі. Здача гэтага экзамену дае права працаваць лекарам, але не выкладаць у медычных навучальных установах. Для такога экзамену патрэбны толькі пераклад дыплому на польскую мову з апастылем і аплата пошліны.
Падобным чынам медыкам трэба пацвярджаць свае дыпломы ў іншых еўрапейскіх краінах.
З пагаднення з Беларуссю аб узаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі ў 2022 годзе выйшла таксама Украіна. Адначасова былі ануляваныя пагадненні аб узаемным прызнанні вучоных ступеняў і супрацоўніцтве ў галіне атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Пацвярджаць дыплом беларусам трэба таксама ў Літве. Там ёсць два віды прызнання кваліфікацыяў – акадэмічны і прыкладны. За акадэмічным прызнаннем можна звяртацца ў Цэнтр ацэнкі якасці адукацыі, а таксама ў ВНУ, упаўнаважаныя міністрам адукацыі і навукі – Віленскі ўніверсітэт, Віленскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедыміна, Літоўскі ўніверсітэт медычных навук, Універсітэт імя Вітаўта Вялікага, Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт і шэраг іншых, ці ў навуковую раду Літвы – яна займаецца прызнаннем замежных ступеняў доктара навук ці мастацтваў.
Прыкладное прызнанне дыплома азначае вызначэнне, ці адпавядае кваліфікацыя заяўніка патрабаванням да пэўнай прафесійнай дзейнасці ў Літве. Гэтае прызнанне неабходнае, калі заяўнік хоча здзяйсняць у Літве прафесійную дзейнасць.
У выпадку, калі прафесія ўваходзіць у спіс рэгламентаваных, рашэнне аб прызнанні прымае кампетэнтны орган. Каардынацыяй прызнання рэгламентаваных прафесійных кваліфікацыяў у Літве займаецца Міністэрства гаспадаркі Літвы. Калі прафесіі ў гэтым спісе няма, рашэнне аб працаўладкаванні прымае наймальнік.
Настрыфікацыя беларускіх дыпломаў спатрэбіцца таксама ў іншых краінах Еўразвязу, ЗША і іншых дзяржавах.
Паводле палітычнага аналітыка, каардынатара экспертнай сеткі «Нашае меркаванне» Вадзіма Мажэйкі, уладальнікам беларускага дыплому сёння за мяжой давядзецца сутыкнуцца з двума аспектамі: юрыдычным і рэпутацыйным.
Юрыдычны тычыцца як раз афіцыйнага прызнання дзяржавамі, працэдуры настрыфікацыі, пра што была гаворка вышэй.
,,
«Дзякуючы дамовам, якія існуюць у фармаце Саюзнай дзяржавы, амаль усе беларускія дыпломы не патрабуюць настрыфікацыі ў Расеі. Пацвярджэнне там можа спатрэбіцца медыкам, – кажа Вадзім Мажэйка. – Таксама прызнанне дыпломаў спрасціла Польшча, што досыць парадаксальна, улічваючы яе палярнае палітычнае стаўленне да Беларусі. Што тычыцца іншых краінаў, то ў кожнай ёсць свае падыходы да прызнання дыпломаў».
Рэпутацыйны бок датычыць стаўлення да беларускай адукацыі ў свеце.
«Усім вядома, што ў Беларусі ёсць вялізныя праблемы з вышэйшай адукацыяй, і што беларускія ўніверсітэты – гэта не Гарвард і не Кембрыдж. Разам з тым, па шчырасці, цяжка сказаць, што адразу бачны непараўнальна вышэйшы ўзровень адукацыі ў людзей, якія вучыліся па праграме Каліноўскага ў Польшчы ці ў ЕГУ ў параўнанні з тымі, якія скончылі беларускія ВНУ, – кажа эксперт. – Ну і большасць беларусаў, якія цяпер гавораць пра Беларусь і беларускую адукацыю, таксама гэтую адукацыю атрымлівалі, і, канешне, ніхто не зацікаўлены ў тым, каб сказаць, што беларуская адукацыя – гэта зусім нішто, і што я са сваім PhD, абароненым у Беларусі, на ўзроўні еўрапейскага сямікласніка. Канешне, не».
У той жа спадар Мажэйка зазначае, што ў Беларусі ніколі не навучалася вялізная колькасць студэнтаў з Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ці з ЗША. У нашых ВНУ вучацца грамадзяне Туркменістану, Шры-Ланкі, кітайскіх правінцыяў.
«Беларуская адукацыя параўноўваецца не з умоўным Кембрыджам, а з мясцовай у тых краінах, адкуль да нас едуць студэнты, і на гэтым узроўні беларуская адукацыя не такая кепская, калі, напрыклад, параўноўваць з тым жа Туркменістанам, дзе фактычна разбурылі ўсю сістэму вышэйшай адукацыі, і для іх мае сэнс дасылаць студэнтаў у Беларусь, – кажа аналітык. – Акрамя таго, для гэтых краінаў Беларусь досыць далёкая. І нашыя веды пра ўнутрыпалітычны працэс і сітуацыю з адукацыяй той жа Шры-Ланкі прыкладна ніякія. Тое самае ў жыхароў Шры-Ланкі. Калі мы ведаем пра іх, што гэта проста нейкая там Азія, то яны ведаюць пра нас, што мы проста нейкая Еўропа, і для іх гэта еўрапейскі дыплом, хай сабе і другасны, але еўрапейскі».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.