«Яны капіююць савецкую сістэму і дзесьці крэатывяць самі». Эксперты – аб асноўных праблемах беларускай адукацыі
01.12.2022, 14:57
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Дзяніс Голубеў)
podpis źródła zdjęcia
Эксперты вылучылі 4 галоўныя недахопы.
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «зачысціць да немагчымасці» прыватную адукацыю. Падставай стаў інцыдэнт, які адбыўся ў прыватнай школе «Смарт Скул», калі вучань стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў аднакласніцу. Эксперты ўпэўненыя: справа не ў тым, што здарылася ў канкрэтнай школе, а ў тым, што ўлада пасля зачысткі ўсіх праяваў грамадзянскай супольнасці пабаялася пакінуць прыватныя школы – іх складана кантраляваць. Разам з тым і сітуацыя з дзяржаўнымі школамі ў Беларусі сумная. Мы абмеркавалі з экспертамі асноўныя праблемы беларускай адукацыі.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Дзяніс Голубеў)
Мілітарызацыя ў школе існавала ў нейкай ступені заўсёды, аднак гэты трэнд пачаў узмацняцца пасля падзеяў 2020 года. Пра ўсё гэта мы пагутарылі з кандыдатам гістарычных навук, экс-дацэнтам кафедры міжнародных адносінаў БДУ Розай Турарбекавай.
«Курс на мілітарызацыю сістэмы адукацыі ў Беларусі быў узяты даўно, проста ў школе гэтага раней не было відаць, – кажа яна. – Гэта звязана з узмацненнем ролі сілавых ведамстваў у краіне. У беларускай адукацыі прасочваюцца чатыры трэнды: ідэалагізацыя, сек’юрытызацыя, цэнтралізацыя і мілітарызацыя. Але пасля 2020 года ўсе гэта абвастрылася, у чыноўнікаў сфармавалася пытанне: чаму моладзь стала часткай пратэсту, пад чый уплыў трапіла? Для рэжыму гэта стала сур’ёзным выклікам, яны гэта так убачылі, своеасабліва інтэрпрэтавалі і адрэагавалі як змаглі. Праз мілітарызацыю дасягаецца паслухмянасць. Так ствараецца прывабная для рэжыму мадэль – школа-казарма.
Мілітарызацыя – страхоўка для рэжыму. Тыя, хто цяпер удзельнічаюць у «рэфармаванні» школы, лічаць, што яны думаюць на перспектыву. Мяркуюць, што моладзь была «страчана», і цяпер яны маюць намер выхаваць новае пакаленне паслухмяных беларусаў. У чымсьці яны капіююць савецкую сістэму, у чымсьці крэатывяць самі. Так паводзіць сябе сістэма, якая не вытрымлівае канкурэнцыі з вонкавым светам, з тым наратывам, які вылучыла пратэсная Беларусь. Сістэма непрывабная, і гэта яны спрабуюць кампенсаваць.
У школах навязваецца эклектычная ідэалогія, яе мэта – абгрунтаваць уладу аднаго чалавека. Там і савецкія наратывы, пададзена вельмі не аргументавана. Там культ сілы і праваслаўе, ідэі, блізкія да наратываў расейскай прапаганды. Гэта пра еўразійства і «русский мир». І сустрэча Лукашэнкі з Дугіным – беспасярэдняе таму пацверджанне.
Мілітарызацыя ў школе нармалізуе вайну. Грамадства спрабуюць прывучыць да думкі аб тым, што, верагодна, прыйдзецца ваяваць. І не проста ваяваць, а ваяваць за Лукашэнку. Каштоўнасць міру сыходзіць на другі план, а на першы вылучаецца сіла, уменне даць адпор і, адначасова, падпарадкаванне, жаданне слухаць камандзіра. Быць усім аднолькавымі і ў нейкі момант аддаць жыццё за радзіму, але пад радзімай маецца на ўвазе рэжым. У такіх умовах вельмі важная роля бацькоў. Яны цяпер могуць даць дзецям нефармальную адукацыю, асабліва ў рэчышчы захавання беларускай ідэнтычнасці. Арганізаваць дадатковае навучанне онлайн, разам глядзець кіно і спектаклі. Як бы сістэма ні намагалася, гэтыя магчымасці застаюцца. Тут дарэчы прывесці прыклад падпольных школаў, якія ў свой час стваралі палякі і дзякуючы якім захаваліся польская мова і ідэнтычнасць. Або падпольныя школы для дзяўчатак у 1990-я ў Афганістане».
У Беларусі ўвялі ліцэнзаванне для прыватных школаў, многія з іх зачынілі. Чаму сістэма вырашыла ваяваць з прыватнай адукацыяй і да чаго гэта прывядзе, распавядае філосаф, прафесар ЕГУ Таццяна Шчытцова, прадстаўніца ў пытаннях адукацыі і навукі ў Офісе Святланы Ціханоўскай:
«Міністэрства адукацыі і іншыя прыступілі да выканання задання зачысціць, і ўсё будзе даведзена да лагічнага фіналу, з прыватных школаў застануцца толькі тыя, што дэманструюць лаяльнасць і звязаныя з людзьмі ва ўладзе.
Прыватныя школы былі месцам, дзе дзяржаўны кантроль, пранікненне прапаганды разбіваліся аб фільтр, які забяспечвае выкладчыцкі калектыў. Там былі больш чалавечыя стасункі, іншая атмасфера. Так, прыватныя школы адрозніваліся па якасці адукацыі, але, у любым выпадку, там было больш магчымасцяў абараніць дзяцей ад прапагандысцкага ціску – псіхалагічнага і інфармацыйнага.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Дзяніс Голубеў)
Прыняты Закон аб ліцэнзаванні гаворыць аб імкненні ўзурпатарскай улады да кантролю над усімі сацыяльнымі інстытутамі. Школа – гэта вельмі важны інстытут. Гэта пляцоўка, на якой рэжым можа прасоўваць сваё ўяўленне аб нашай гісторыі і ідэнтычнасці, сваю ідэалогію і такім чынам забяспечваць узнаўленне сваёй карціны свету. Менавіта для таго, каб яшчэ больш жорстка кантраляваць усё гэта, і з’явілася ліцэнзаванне. Яны спачатку ўсё зачысцяць, а потым будуць выдаваць ліцэнзіі толькі тым школам, якія прытрымваюцца дзяржаўнай лініі. Сёння гэта ізаляцыя ад цывілізаванага свету, умацаванне саюзу з пуцінскай Расеяй і мілітарызацыя».
Яшчэ адна праблема школы – закрытасць. Яна ператвараецца ў месца, куды бацькі не могуць трапіць проста так і амаль ніякімі правамі не валодаюць Бацькі цяпер могуць толькі вызначаць, здаць ці не здаць на нешта грошы, браць ці не ўдзел у школьных ініцыятывах.
Вось што распавядае Алена, маці пяцікласніка: «Я не магу проста так прыйсці ў школу. Нядаўна быў прыклад – дзіця забылася дома даведку, якую трэба было аддаць дырэктарцы. Спачатку са скандалам мяне не пускала вахцёрка, потым дырэктарка школы сустрэла словамі: “А вы як сюды трапілі?” Я не магу проста так прыйсці да настаўніка, псіхолага, класнай, каб пагаварыць пра сына. Толькі перапіска ў “Вайбэры” і бацькоўскія сходы».
Таццяна Шчытцова кажа, што абмежаванне бацькоў у правах і фармаванне закрытай сістэмы – паказнік узмацнення таталітарных тэндэнцыяў у грамадстве і школе. У дэмакратычным жа грамадстве бацькоўскія і апякунскія камітэты – важны элемент прадстаўніцтва ў школе, з аднаго боку, бацькоў, з другога – грамадзянскай супольнасці.
Апякунская рада магла б рэпрэзентаваць інтарэсы школы ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі інстытутамі і грамадзянскай супольнасцю: напрыклад, знаходзіць спонсараў ці нейкія цікавыя культурныя праекты. У апякунскую раду маглі б уваходзіць не толькі бацькі, але і прадстаўнікі лакальных супольнасцяў – культурных ініцыятыў, бізнесу, працадаўцаў (асабліва калі гаворка ідзе аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі).
Бацькоўскія камітэты пры кожным класе павінны клапаціцца пра тое, каб навучальны працэс працякаў максімальна ў інтарэсах дзяцей. У бацькоў павінна быць права ініцыяваць публічныя дыскусіі датычна якасці падручнікаў, прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, сістэмы адукацыі агулам.
Школа не можа быць па-за палітыкай, пра гэта Аляксандр Лукашэнка кажа даўно. Падчас «адкрытага ўроку» 1 верасня сёлета ён сказаў, што падзеі 2020 года паказалі, што сістэме адукацыі трэба больш працаваць з моладдзю. Мінадукацыі пачало выконваць даручэнне – ідэалагічнае выхаванне школьнікаў прасочваецца ў тэмах класных гадзінаў, школьных святаў. Усе яны носяць «грамадзянска-патрыятычны» характар і часта праходзяць пры ўдзеле мясцовых уладаў і сілавікоў. Пра ідэалагізацыю ў школе гаворым з незалежнаю эксперткаю ў сферы школьнай адукацыі Вольгай Павук.
«Прыняты нядаўна Кодэкс аб адукацыі кажа аб надзвычайнай важнасці выхавання і ідэалогіі ў школе. Я сачыла за тым, як прымаліся гэтыя змены ў заканадаўстве. Людзі, якія за імі стаяць, заяўляюць, што галоўнае, каб дзеці ведалі словы гімну. І гэтыя ідэі цяпер ва ўсёй школьнай праграме. Я маю зносіны з людзьмі, манітору раённыя выданні і раблю выснову: раней яны арыентаваліся на старшакласнікаў, а цяпер нават і малых возяць, напрыклад, на Лінію Сталіна. У гэтым не было б нічога дрэннага, калі б ім там не распавядалі пра вайну ў прапагандысцкай рыторыцы, у якой ворагам Беларусі сталі наогул усе заходнія краіны.
Фотаздымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Дзяніс Голубеў)
І гэта ўплывае на дзяцей. Так, яны не глядзяць тэлевізара, а карыстаюцца інтэрнэтам – але толькі для баўлення часу. Але калі гаворка ідзе аб грамадскім веданні, выбару ў іх няма. Толькі тое, што дае школа, таму што няма лідараў меркаванняў для падлеткаў, якія б цікава распавядалі аб дзяржаве, праве, прыладах грамадства. Няма пляцоўкі, дзе дзеці маглі б дыскутаваць пра гэта. Сістэма ўладкаваная так, што дзеці ў ёй – пасіўныя назіральнікі.
У школах з 2021 года ўведзена пасада кіраўніка вайскова-патрыятычнага выхавання. Палітрукі, людзі з вайсковым мінулым, разам з адміністрацыяй займаюцца выхаваўчай працай, праводзяць дадатковыя заняткі і рыхтуюць школьныя святы да такіх дат, як Дзень народнага адзінства.
Тое, што ўлады выкарыстоўваюць дзяцей як масоўку, прыводзіць да фармавання лаяльнасці да таго, што адбываецца, а магчымасцяў для развіцця крытычнага мыслення становіцца ўсё менш».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.