навіны

У Беларусі арыштоўваюць па 12 чалавек за дзень

Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
podpis źródła zdjęcia
13 чэрвеня 2023 у Беларусі працягнуліся затрыманні і прысуды. «Белсат» збірае факты палітычнага ціску на беларусаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
Праваабаронцы зрабілі кароткі агляд рэпрэсій у Беларусі за травень. Так, вядома пра мінімум 395 выпадкаў затрыманняў, у сярэднім гэта па 12 чалавек штодня. Суддзі прызначылі не менш за 82 адміністрацыйныя арышты і 48 штрафаў. Сярод абвінавачанняў, якія выстаўляліся беларусам, можна сустрэць такія, як «не ўстаў падчас гімна», «пікетаваў татуіроўкай», «выкрыкнуў лозунг «Слава Украіне» і іншыя.
13 чэрвеня стала вядома, што ў Салігорску быў затрыманы мужчына за публічную дэманстрацыю «экстрэміскай сімволікі». Згодна з пакаяльным відэа, апублікаваным на канале сілавікоў, мужчына размясціў на сваім аўто налепку з «Пагоняй». Таксама сілавікі пахваліліся, што пры вобшуку кватэры ў салігорца знайшлі сцягі Канады і Польшчы.
З’явіліся падрабязнасці пра прысуд 24-гадоваму палітвязню Максіму Самбросу – 8 чэрвеня яму прызначылі 2,5 гады «хатняй хіміі» па артыкуле 342 ч. 1 («Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Хлопец быў затрыманы падчас рэйду сілавікоў на жыхароў Фаніпаля.
Чатыры гады калоніі прысудзілі актывісту Беларускага незалежнага прафсаюза на ААТ «Гродна Азот» Максіму Сеніку. Ён асуджаны за абразу Лукашэнкі, а таксама садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Таксама мужчыну ставіліся ў віну абразы ў бок прадстаўнікоў улады, міліцыянтаў, а таксама перадача інфармацыі «Белсату».
Дырэктара салігорскай аўтакрамы затрымалі за налепку «Я/МЫ 97%», якая вісела на дзвярах памяшкання. Пры гэтым затрымлівалі мужчыну мінімум чацвёра сілавікоў у поўнай экіпіроўцы. На пакаяльным відэа мужчына сказаў, што не ведае, адкуль на дзявярах узялася гэтая налепка.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: pikist.com)
Чытайце таксама:
Праваабаронца Наста Лойка. (Фота: Белсат)

Праваабаронцы: Пераслед Насты Лойкі – асабістая помста сілавікоў

13 чэрвеня у Менскім гарадскім судзе пачаўся суд над праваабаронцай Настай Лойкай. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для крымінальнай справы стаў даклад «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017 – жнівень 2018 года), у якім крытычна ацэньваецца дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў калоніі. З самага пачатку судовы працэс над Настай зрабілі закрытым.
З’явілася інфармацыя пра чарговае затрыманне хворай на эпілепсію Людмілы Паўлоўскай. З пачатку 2020 года жанчыну затрымлівалі ўжо чатыры разы, падчас аднаго з затрыманняў у яе здарыўся прыступ. Міліцыянты не выклікалі ёй хуткую. У той раз суддзя прысудзіла Людміле 25 сутак арышту.
Сёння стала вядома пра чарговае затрыманне ў Круглым Алінай Горавай. 30 траўня ёй прысудзілі 1 год «хатняй хіміі». Згодна з папярэдняй інфармацыяй, яе абвінавачваюць у яшчэ адным эпізодзе ўдзелу ў мірнай акцыі, што праходзіла ў Менску ў 2020 годзе. Першы раз дзяўчыну затрымлівалі ў канцы сакавіка 2023 года па «народным» артыкуле (342 КК РБ). Як паведамляюць праваабаронцы, у зняволенні ў дзяўчыны абвастрыліся хранічныя хваробы, і прыйшлося выклікаць хуткую. Але ў шпіталізацыі дзяўчыне адмовілі, не аказалі ёй медычнай дапамогі і ў магілёўскай турме, нягледзячы на дрэнныя аналізы, турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.
Сёння таксама стала вядома пра затрыманне ўладальніцы аграсядзібы «Стулы» Ларысы Быцко. Сёння над ёй прайшоў суд па артыкуле за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Якім было судовае рашэнне, пакуль невядома.
Чытайце таксама:
Павел Белавус, стваральнік Symbal.by і «Арт-сядзібы». (Фота: by_culture / Telegram)

Паўла Белавуса накіравалі ў шклоўскую калонію, у якой няма этычных нормаў і правілаў

Паўла Белавуса, заснавальніка крамы Symbal.bу, асуджанага на 13 гадоў калоніі паводле 4 артыкулаў, у тым ліку за «здраду дзяржаве», перавялі ў шклоўскую калонію. Гэтая калонія лічыцца адной з найбольш жорсткіх у Беларусі. Менавіта тут у 2021 годзе загінуў Вітольд Ашурак.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10