навіны

Калі на мяжы патрабуюць адмовіцца ад карты паляка, ці законна гэта? Ці можна пярэчыць?

Узор Карты паляка
Узор Карты паляка
podpis źródła zdjęcia

Памежнікі кажуць, што такога не можа быць, юрыст – што можа, хоць гэта і незаконна.

Уладальнікаў карты паляка прымушаюць пры праходжанні беларускай мяжы адмовіцца ад дакументу і адпраўляюць на размову з супрацоўнікамі КДБ, расказалі праваабаронцы «Вясны». «Белсат» спытаў у юрыста і ў Памежнага камітэту, што гэта значыць.
Узор Карты паляка
Узор Карты паляка
На гарачай лініі Памежнага камітэту Беларусі «Белсату» сказалі, што беларусы з картай паляка абавязаныя паказваць гэтую картку на патрабаванне памежніка. Маўляў, «таму што супрацоўнік» – юрыдычных падставаў не назвалі, але сказалі выконваць усе загады памежніка, бо «абавязаныя паказаць-расказаць».
Працаўніца гарачай лініі запэўніла, што карткі не адбяруць і патрабаваць напісаць адмову ад карткі не могуць, а пры пераходзе мяжы карта паляка не выконвае ніякай ролі. Калі будуць патрабаваць адмовіцца ад карткі, параіла спытаць, хто гэтага патрабуе (памежнікі ці не памежнікі), і звяртацца ў адпаведную структуру.
Праваабаронца «Human Rights Impact», юрыст Раман Кісляк кажа «Белсату», што ўлады цалкам маглі даць загад застрашваць уладальнікаў карты паляка і цалкам могуць неўзабаве афіцыйна гэта рэгламентаваць, зрабіць карту паляка незаконнай, бо такая «логіка развіцця рэпрэсіяў». Ён кажа, што дзеянні гэткага кшталту былі і раней: згадвае, як у Берасці яшчэ ў «траваедныя гады» супрацоўнікі КДБ угаворвалі людзей адмовіцца ад выезду на сваёй машыне за мяжу часцей, чым раз на 10 дзён, хоць ніякага нарматыўнага акту не было.
Ды калі да 2021 года можна было рэкамендаваць грамадзянам адстойваць свае правы, то цяпер нельга выключаць, што за адмову выканаць патрабаванне сілавікоў могуць пакараць арыштам – Беларусь ужо «не ёсць прававой дзяржавай». Людзей могуць затрымаць за тое, што яны «лаяліся матам» і «не падпарадкоўваліся законным патрабаванням» – артыкул знойдуць, такая практыка ёсць.


,,

«Я б рэкамендаваў думаць мякчэй, больш гнутка, неяк хаваць дакумент, – кажа Кісляк. – Я разумею, што пра гэта, відаць, ёсць пазнака ў візе і беларускія памежнікі навучыліся гэта ідэнтыфікаваць. Але трэба неяк абыходзіць гэта».


Польскі падарожны дакумент для замежніка (Фота: Белсат)

Польшча спрасціла выдачу беларусам падарожнага дакументу. Што гэта такое і каму ён патрэбны

навіны
Патрабаванне адмовіцца ад карты паляка незаконнае настолькі ж, наколькі незаконны «добраахвотна-прымусовы» збор грошай, шырока распаўсюджаны ў Беларусі, кажа юрыст. Можна спрабаваць гэта абскарджваць, але трэба ўзважваць рызыкі рэпрэсіяў.
Аліна Скрабунова, Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10