навіны

Застанёмся без цыбулі і кавуноў? На мяжы з Беларуссю спынілі буйную партыю гародніны і ягадаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

23,6 тоны цыбулі і 22 тоны кавуноў засталіся ў Бранскай вобласці.

23,6 тоны цыбулі і 22 тоны кавуноў засталіся ў Бранскай вобласці.
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: Белсат)
Ілюстрацыйнае фота. (Крыніца: Белсат)
У «Рассельгаснаглядзе» паведамілі пра затрыманне двух грузавых аўтамабіляў з раслінаводчаю прадукцыяй, якія рухаліся ў Беларусь. Аналіз суправаджальных дакументаў паказаў, што гарбузы і цыбулю з паўднёвых рэгіёнаў Расеі спрабавалі перавезці праз мяжу з несапраўднымі фітасанітарнымі сертыфікатамі. У выніку вываз прадукцыі з тэрыторыі Расеі забаранілі.
Дарэчы, на мінулым тыдні ў Беларусь таксама не дазволілі завезці 20 тонаў расейскіх кавуноў. Раней мы пісалі, што найчасцей шкодныя і небяспечныя для жыцця спажыўцоў рэчывы знаходзяць менавіта ў таварах і прадуктах расейскай вытворчасці. Шкоднымі для здароўя аказаліся нават папяровыя сурвэткі і фольга расейскай вытворчасці. У спісе іншых тавараў, у складзе якіх цягам апошняга часу былі знойдзеныя парушэнні патрабаванняў бяспекі, была чорная байхавая гарбата з цвіллю, нітратныя капуста, кавуны ды нават дзіцячыя цацкі і фарбы для малявання з фармальдэгідам, які можа ўздзеяць нават на генетычны матэрыял, рэпрадуктыўныя органы, дыхальныя шляхі, скуру і вочы чалавека.
Надзея Вольная / belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10