Яшчэ чатырох беларускіх спартоўцаў дапусцілі да Алімпіяды ў Парыжы


Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў яшчэ чатыром беларускім спартоўцам удзельнічаць у Алімпіядзе. Для іх прадугледжаны нейтральны статус.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: olympics.com

МАК накіраваў запрашэнні для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях плыўцам Аліне Змушко, Іллю Шымановічу і Анастасіі Шкурдай. Таксама на Алімпіяду паклікалі тэквандзіста Георгія Гурцыева.

МАК накіраваў запрашэнні да ўдзелу 23 беларускім спартоўцам. З іх шасцёра адмовіліся ехаць у Парыж, у тым ліку тэнісістка Арына Сабаленка. Як паведаміла Сабаленка, на гэта давялося пайсці праз стан здароўя.

Пазней Сабаленка таксама адмовілася ад удзелу ва Ўімблданскім чэмпіянаце праз траўму пляча.

У сакавіку МАК распавёў, што беларускія і расейскія спартоўцы змогуць удзельнічаць у Алімпіядзе толькі ў нейтральным статусе. У іх будзе адмысловы сцяг, не прывязаны да канкрэтнай краіны. А калі гэтыя спартоўцы заваююць медалі, то іх будуць уручаць пад музыку без словаў, якая таксама была спецыяльна падрыхтаваная да Алімпіяды. Медалі гэтых спартоўцаў не будуць адлюстроўвацца ў агульным заліку.

Hавiны
Без сцягу, гімну і параду. У МАК распавялі, як Беларусь і РФ выступяць на Алімпіядзе
2024.03.19 21:25

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў