Зянон Пазняк: Канцэпцыя байкоту не толькі ў байкоце выбараў, але ўсёй рэжымнай сістэмы

video

Аляксандр Лукашэнка перад выбарамі любіць пагойдацца на арэлях – зрабіць «па» ў бок Бруселю ды адштурхнуцца ад свайго ўсходняга партнёра. Свой перавыбарчы выпад супраць Крамля Лукашэнка звязаў з досыць балючым пытаннем – размяшчэннем расейскай базы на тэрыторыі Беларусі.

Размаўляючы з электаратам на адкрыцці ўчастку другой Менскай кальцавой аўтадарогі, прэзідэнт Беларусі заявіў, што расейская авіябаза нам сёння не патрэбная. Больш за тое, кіраўнік краіны зрабіў выгляд, што ўпершыню чуе пра гэткія планы. Між тым, Уладзімір Пуцін 18 верасня ўжо падпісаў распараджэнне, каб ягоныя падначаленыя правялі з беларускім бокам перамовы аб размяшчэнні авіябазы. Прычым дакумент падпісалі менавіта ў той дзень, калі прэзідэнт Расеі перасякаўся з беларускім калегам у Сочы. У сваю чаргу на пагрозу ад « вайсковай угоды» звяртаюць увагу апазіцыйныя колы. Дэмакраты здолелі правесці акцыі пратэсту ў межах выбарчых кампаніяў.

Госць «Гарачага каментара» – Зянон Пазняк.

«Усё больш людзей бачаць, што палітыка з боку Расеі агрэсіўныя. Нават тыя, хто іх падтрымлівае. Ніхто не хоча вайны, і каб у Беларусі былі расейскія войскі, таму ў расейцаў вельмі хісткая пазіцыя. Яны могуць займацца прапагандай, але падтрымання ў іх няма. Галоўнае пытанне, якога баяцца расейцы – што беларусы будуць аказваць супраціўленне. Бо тады будзе іншы статус – міжнароднае падтрыманне і гэтак далей. Калі супраціўлення не будзе, прапаганда гэта зможа аформіць як анэксію і тады будзе вельмі цяжка.

Усе цяперашнія лідары апазіцыі страцілі давер, упэўнены Зянон Пазняк.

«Я маю на ўвазе Статкевіча і Сіўчыка. Яны страцілі давер у Народным Фронце, у апазіцыі. Шмат людзей яны не выведуць. Але іншая справа, што не будзе масавага вываду. Акупацыйную дыктатуру нельга перамагчы дэманстрацыяй пазіцыі. З ёй трэба змагацца сілай, а каб яе падрыхтаваць трэба жмудная праца без лазання ў аб’ектывы. Пакуль нічога не падрыхтавана. Змаганне з рэжымам, які існуе ў Беларусі, патрабуе іншых метадаў».

«Канцэпцыя байкоту не толькі ў байкоце выбараў, але ўсёй рэжымнай сістэмы, усёй улады і стварэння паралельнага грамадства. Я кажу пра байкот, як пра канцэпцыю. І для гэтага патрэбныя СМІ. Аднак ёсць настрой у грамадстве, чаго не было дзесяць гадоў таму. Але людзі запалоханыя і людзей будуць гнаць галасаваць».

Больш глядзіце ў відэа.

Глядзі таксама
Каментары