ЗША знішчылі чатырох лідараў «Ісламскай дзяржавы» у Афганістане


Амерыканскія вайскоўцы пацвердзілі ліквідацыю яшчэ чатырох высокапастаўленых лідараў «Ісламскай дзяржавы» у выніку паветранага ўдару 11 ліпеня на паўночным усходзе Афганістана, калі таксама быў забіты лідэр ІД у гэтай краіне.

У выніку ўдару беспілотніка па штаб-кватэры «Ісламскай дзяржавы» правінцыі Кунар, што мяжуе з Пакістанам, быў забіты Абу Саід, эмір Хорасана – самаабвешчанай правінцыі «Ісламскай дзяржавы».

У заяве амерыканскіх вайскоўцаў, распаўсюджаным у нядзелю, прыводзяцца імёны чатырох забітых тэрарыстаў, якія названы высокапастаўленымі асобамі «Ісламскага дзяржавы». Гэта шэйх ЗіауллаМулаві Хубаіб, Хаджы Шырулла і Ассадулла, паведамляе «Голас Амерыкі».

 

ІІ, belsat.eu; фота – rbc.ua

Глядзі таксама
Каментары