Жырыноўскі заявіў, што Расеі выгадныя тэракты ў Еўропе: Хай яны там здыхаюць


Расейскі палітык зрабіў гучную заяву ў эфіры канала «Россия». У аўторак, 22 сакавіка, скандальны расейскі дэпутат, лідар партыі ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі сцвердзіў, што Расеі выгадныя тэракты ў Еўропе і гібель людзей.

«Тэракты зараз ідуць у Еўропе, і будуць ісці. І нам гэта выгадна. Хай яны там здыхаюць і гінуць», – пракаментаваў тэракты ў Бруселі намеснік старшыні Дзяржаўнай Думы Федэральнага сходу РФ Уладзімір Жырыноўскі ў эфіры каналу «Россия».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOGpMbUstOEJHdTAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Глядзіце яшчэ >>> Саша Сотнік: Ці не КДБ часам узгадаваў міжнародных тэрарыстаў?

22 сакавіка два выбухі прагрымелі ў аэрапорце Бруселю. Улады Бельгіі афіцыйна прызналі выбухі тэрактам. Медыі паведамляюць, што ў аэрапорце выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Пасля падвойнага выбуху ў аэрапорце таксама прагучалі выбухі каля метро: трагедыі адбыліся на станцыях «Мальбэк» і «Шуман». У тэрактах загінулі 34 чалавекі, яшчэ каля 250 пацярпелі.

МЯ, паводле tsn.ua

Стужка навінаў