Жыхары Масквы пра «крывавую няню» – «справа не ў нацыянальнасці»


Рэпарцёр «Белсату» наведаў раён, дзе ў аўторак маскоўская паліцыя арыштавала жанчыну з Узбекістану, якая адрэзала падапечнай галаву, прынесла яе ў метро і пагражала тэрактам.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Расейскія цэнтральныя каналы ў дзень забойства праігнаравалі гэтую навіну.Расейскія нацыяналісты – не. У той жа дзень не месцы забойства яны правялі акцыю за ўвядзенне візаў для гастарбайтараў з Цэнтральнай Азіі.

Прэсненскі раённы суд Масквы вынес пастанову аб арышце на два месяцы Гульчахры Бабакулавай (мае трох дзяцей), якая падазраецца ў забойстве чатырохгадовай дзяўчынкі.

Паводле тэлеканалу «Дождь», падчас судовага паседжання яна выглядала энергічна і нават ўсміхалася. На пытанне журналіста, чаму яна гэта зрабіла Бабакулава адказала: «па загадзе Алаха».

Жыхары Масквы і ўвогуле Расеі ў шоку. Да ўваходу ў станцыю метро «Октябрьское поле», непадалёк ад дому, дзе забілі дзяўчынку, мясцовыя жыхары прынеслі кветкі, плюшавых мядзведзяў і шакаладкі. На станцыі шмат працаўнікоў паліцыі. Афіцэры ахоўваюць уваход у метро і ​​асабліва месца, створанага мясцовымі жыхарамі «мемарыялу».

«Я быў у шоку, калі даведаўся, асабліва таму, што менавіта тут у нашым раёне. Але не варта тут шукаць канфлікт нацыянальнасцяў, бо гэта дарога ў нікуды, людзі проста розныя. Паўсюль у свеце ёсць добрыя і дрэнныя людзі», – падзяліўся сваймі развагамі пажылы мужчына, які выйшаў на прагулку з сабакам.

Каля самога дому элегантны малады чалавек папрасіў у мяне дакументы, калі даведаўся, што я журналіст.«Такімі пытаннямі мусіць дзяржава займацца. Што я магу? Калі мяне захочуць забіць тэрарысты, то забʼюць. Вы толькі паглядзіце, што тут у нас адбываецца (побач праходзіць група таджыкаў, якія прыбіралі снег). Яны паўсюль! Хто ведае, што яны прывозяць са сваіх краінаў. Іх нельга сюды без дазволу пускаць!», – мяркуе хлопец.

А вось Марыя не пагаджаецца з такімі забаронамі і палячы тонкую ментолавую цыгарэту ва ўвесь голас асуджае тых, хто негатыўна выказваецца пра імігрантаў, бо ўпэўненая, што ўсе расейскія праблемы праз людзей з такой пазіцыяй.

«Якія этнічныя канфлікты? Я больш баюся расейскіх варʼятаў і нацыяналістаў, чымся ўзбекаў. Я не хачу гэтую ўзбечку асуджаць. Такія трагедыі здараюцца на свеце кожны дзень. Праўда, у сённяшняй сітуацыі можа здарыцца і больш страшныя рэчы, але пра гэта лепш не думаць, бо з такімі думкамі нельга нармальна жыць».

«Я б не сказала, што мне сёння жыць страшней, чымся ўчора. Так, імігранты прыязджаюць сюды без кантролю і працуюць нелегальна. Фірмы выкарыстоўваюць фіктыўных расейскіх працаўнікоў, і, па сутнасці, плацяць па чорнаму таджыкам, узбекам», – распавядае мясцовая жыхарка, выграбаючы сваю машыну з-пад снегу.

Самі гастарбайтары з Цэнтральнай Азіі не надта ідуць на кантакт.«Я ў шоку. У мяне ва Узбекістане няма людзей з такімі тэрарыстычнымі поглядамі. У нас з расейцамі нармальна ўсё», – кажа Яша і не пагаджаецца з тым, што людзям з неславянскай знешнасцю ніхто не здае кватэры.«Ніколі з такім не сустрэўся. Там, дзе я працую ўсе задаволеныя», – ставіць кропку ў размове мужчына з Узбекістану.

Сямʼя забітай перажывае велізарнае гора: дзіця цяжка хварэла, а бацькі збіралі грошы на лячэнне за мяжой…

Караль Лучка, belsat.eu, Масква

Стужка навінаў