Журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву будуць судзіць паводле чатырох пратаколаў


Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава

У чацвер незалежнага журналіста Алеся Ляўчука будуць судзіць разам з жонкай і калегай Міланай Харытонавай. Справы будзе разгяладць кобрынскі раённы суд. Ранейшыя паседжанні былі перанесеныя.

«За некалькі дзён да суда Мілане патэлефанавалі з суда Кобрынскага раёну і паведамілі, што адразу будуць разглядаць абодва нашых пратаколы па артыкулах аб незаконным вырабе прадукцыі СМІ ды непадпарадкаванню міліцыі. Мы на сам разгляд не паехалі, нашы інтарэсы прадстаўляў адвакат. У выніку пратакол па 23.4 быў адпраўлены на дапрацоўку, і ўсе нашыя справа будуць разглядацца заўтра». – распавёў »Белсату« Алесь Ляўчук.

Журналіст на сумняецца, што гэты працэс палітычны, нават самі працаўнікі суда называюць гэту справу «справай апазіцыі».

Алесь Ляўчук

«Упэўнены, што калі б мы жылі ў краіне, дзе выконваліся законы, справу бы зачынілі, а на міліцыянтаў, якія нас захапілі, завялі бы крымінальную справу. У нас жа краіна міліцэйскага бязмежжа. Таму такое магчыма. А тут міліцыя з грубымі парушэннямі складае пратакол, потым яго змяняе. Міліцыя запалохвае сведкаў нашага затрымання, знішчае знятае ім відэа. Што тычацца парушэння заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі, то гэты артыкул нельга ўжываць да журналістаў, па ім могуць адказваць толькі рэдакцыі. Але і на гэты заплюшчваюць вочы. Пры гэтым мы мы не стварылі аніякі прадукт, ён не быў выраблены, мы яго не распаўсюдзілі. Увогуле аб чым тут можна гаварыць? Але тым не менш не сумняваецца, што заўтра мы атрымаем буйныя штрафы, Лукашэнку трэба карміць сваіх драўляных салдатаў», – дадаў Алесь Ляўчук.

Журналісты «Белсату» Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі жорстка затрыманыя невядомымі людзьмі ў цывільным 18 сакавіка ў Кобрыне. Акрамя таго ў журналістаў сканфіскавалі прафесійную тэхніку.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары