Журналіста «Белсату» судзяць за матэрыял, які не выйшаў у эфір


Павал Мажэйка

Рэха Дня Волі для журналістаў «Белсату» чуваць і ў траўні. Новымі штрафамі за супрацу з нашым тэлеканалам пакаралі журналістаў Паўла Мажэйку і Сяргея Русецкага.

Суды адбыліся сінхронна ў Горадні ды Віцебску

«Максімальнае асвятленне самых гарачых падзеяў выклікае такую рэакцыю. Гэта штраф «Белсату», а не мне», – упэўнены Павал Мажэйка

«Абсурднасць у тым, што матэрыял, які я збіраў не выйшаў у эфір, бо менскія падзеі «перабілі» віцебскія і таму абсалютны абсурд, але гадзіну мы гулялі ў судзе», – зазначыў спадар Русецкі.

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску пастанавіў аштрафаваць журналіста, які супрацоўнічаў з «Белсатам», на Br 460 рублёў. Справу разглядала суддзя Алеся Жарыкава. Сяргея Русецкага абвінавацілі ў тым, што ён працуе на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі ды 25 сакавіка, падчас святкавання Дня Волі ў Віцебску, незаконна збіраў і распаўсюджваў медыя-прадукцыю.

Аналагічнае абвінавачанне выставілі супраць Мажэйкі

Яго пакаралі на Br 529 рублёў штрафу, пастанову агучыла суддзя Ленінскага раёну Горадні Пятрова. Доказамі ў адміністратыўнай справе паслужылі здымкі з «Тўітэра» журналіста.

ГВ, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары