Журботны Мухамед з’явіцца на вокладцы новага выпуску Charlie Hebdo


Свежы нумар французскага сатырычнага штотыднёвіка Charlie Hebdo выйдзе 14 студзеня з карыкатурай на прарока Мухамеда на вокладцы і ўпершыню з’явіцца на прылаўках ЗША і Вялікабрытаніі.

Новы выпуск перавядуць як мінімум на 16 моў.

Наклад часопісу павялічаны ў 50 разоў, такім чынам будзе надрукавана 3 млн асобнікаў. Большая частка сродкаў пойдзе на дапамогу сем’ям загінулых супрацоўнікаў выдання і на падтрымку Charlie Hebdo.

Ахвярамі тэрарыстаў братоў Куашы на рэдакцыю газеты 7 студзеня сталі 12 чалавек – двое паліцэйскіх і дзесяць журналістаў-карыкатурыстаў, у тым ліку і галоўны рэдактар Стэфан Шарбанье. Браты Куашы, якія збеглі з месца злачынства, былі ліквідаваныя 9 студзеня падчас штурму друкарні ў горадзе Даммартэн-ан-Гоэль. У Францыі была абвешчаная трохдзённая жалоба. На днях па ўсёй краіне прайшлі акцыі пратэсту супраць тэрарызму, у якіх прынялі ўдзел каля чатырох мільёнаў чалавек.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары