Жорсткае затрыманне сляпога ў метро перарасло ў сварку паміж пасажырамі і міліцыянтамі


У інтэрнэце з’явілася шакуючае відэа, на якім міліцыянт валачэ сляпога за нагу.

Паведамленні аб інцыдэнце сталі паступаць ад чытачоў парталу Tut.by а 17:30. На выхадзе з вестыбюлю станцыі метро «Уручча» сабраўся натоўп людзей. Там жа знаходзіліся і супрацоўнікі міліцыі, якія спрабавалі супакоіць узрушаных чымсьці пасажыраў.

Кірыл Каўганаў апісвае на сваёй старонцы тое, што пабачыў:

«Я выйшаў з метро прыкладна а 16:03 я выйшаў з метро на станцыі «Уручча» і стаў сведкам таго, як міліцыя здзекавалася на інвалідам! Паводле словаў людзей, што там жывуць, гэты чалавек амаль штодня сядзіць у метро, усе яго ведаюць і дапамагаюць яму. І вось Сёння да яго падышлі два міліцыянты і сталі чапляцца без асаблівых прычын. Ён, не разумеючы, што адбываецца, аказаў супраціў і падрапаў руку міліцыянту. Яны пачалі яго рэзка падымаць і ўжываць супраць яго сілу».

Пасля сляпога спусцілі з лесвіцы, падчас чаго ён стукнуўся галавой аб жалезныя парэнчы (бачна на відэа).
Tut.by атрымаў каментар прэс-службы ГУУС Менгарвыканкаму наконт інцыдэнту.

«Пры дастаўленні дадзенага грамадзяніна ў пакой міліцыі ён аказаў супраціў і, паводле папярэдняй інфармацыі, пакусаў двух супрацоўнікаў за рукі. І пры гэтым грамадзяне праявілі, так сказаць, чуллівасць і паспрабавалі ўмяшацца ў дзеянні міліцыі. Паводле апошняй інфармацыі, канфлікт там вычарпаны, і дадзены грамадзянін дастаўлены ў пакой міліцыя для разбіральніцтва», – распавёў прэс-сакратар ГУУС Аляксандр Ластоўскі.

З якой прычыны быў затрыманы мянчук, ён не паведаміў.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары