Жонка кінула сякерай у мужа і трапіла ў галаву


Інцыдэнт здарыўся пад Івацэвічамі ў вёсцы Дабромысль. Сужэнства высвятляла дачыненні ў двары дому, у нейкі момант жанчына кінула ў мужа сякеру і трапіла ў галаву. Па медычную дапамогу пацярпелы звярнуўся толькі праз 12 гадзінаў.

Медыкі дыягнаставалі ў 41-гадовага мужчыны адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Яму зрабілі трэпанацыю чэрапа.

23-гадовую падазраваную, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём, затрымалі. Супраць дзяўчыны распачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

ДР belsat.eu паводле uvd.brest.gov.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары