Жаўнеры акружылі кіроўцаў фураў пад Махачкалой

video

Байцы Нацыянальнай гвардыі РФ атачылі кіроўцаў фураў, якія зладзілі акцыю пратэсту супраць «Платону» – сістэмы аплаты праезду па федэральных трасах Расеі.

Карэспандэнт радыёстанцыі «Эхо Москвы» апублікаваў відэа з месца падзеяў.

У пратэсце ўзялі ўдзел каля 1000 фураў, якія 31 сакавіка выстраіліся ў калону ў 20 км ад сталіцы Дагестану.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары