Жанчына збіла да сатрасення мозгу 8-гадовую дзяўчынку, бо думала, што тая скрала цацкі ўнучкі


Віцебская пракуратура распачала крымінальную справу паводле арт. 155 КК (наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджанняў) у дачыненні да 55-гадовай жанчыны за збіццё 8-гадовай дзяўчынкі.

Інцыдэнт здарыўся ў Віцебску ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Гагарына. Жанчына схапіла дзяўчынку за руку і пацягнула пад пад’езд свайго дому. Яна пагражала дзіцяці, крычала на яе, патрабавала, каб дзяўчынка прызналася ў крадзяжы цацак ейнай унучкі, распавяла belta.by памочнік пракурора Віцебску Юлія Лазарэнка.

Бацькі дзіцяці напісалі заяву ў міліцыю.

Жанчына нанесла малой некалькі ўдараў па галаве, у выніку чаго дзяўчынка атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму з сатрасеннем галаўнога мозгу.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў