Жанчына прыгнула пад цягнік на станцыі метро «Каменная горка»


Менскі метрапалітэн заявіў ва ўласным мікраблозе ў Twitter што рух цягнікоў па 2-й лініі метрапалітэна спынены праз падзенне пасажыркі на рэльсы на станцыі метро «Каменная Горка».

А 13.09 пасажырку паднялі на платформу, рух па Аўтазаводскай лініі адноўлены, прэсавая служба Менскага метрапалітэну праінфармавала, што цягнікі ходзяць у штатным рэжыме.

60-гадовая жыхарка Валожынскага раёну саскачыла на рэльсы перад цягніком. Машыніст экстранна затармазіў. Жанчына не пацярпела. Што падштурхнула пасажырку метро так паступіць, высвятляюць работнікі праваахоўных ворганаў.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў