Землятрус у Непале: колькасць загінулых набліжаецца да 1500 асобаў


Каля 1500 асобаў загінулі ў Непале ў выніку землятрусу магнітудаю7,9 балаў, што стаўся наймацнейшым за апошнія 80 гадоў. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 82 км на паўночны захад ад Катманду. У краіне ўведзена надзвычайнае становішча.

Падземныя штуршкі забралі жыцці і жыхароў суседніх краінаў – усяго паводле апошніх звестак загінулі 30 грамадзянаў краінаў-суседак, 20 з іх – у Індыі.

Галоўны грамадскі шпіталь у сталіцы Непалу Катманду прымае дзясяткі пацярпелых. Звесткі пра загінулых увесь час удакладняюцца. Землятрус знішчыў шмат будынкаў, спыніў працу аэрапорту і справакаваў сыходжанне лавінаў на Эвэрэсце.

Стужка навінаў