Збаўца нарадзіўся! Як у Івянцы сустракалі Каляды (фотарэпартаж)


Сёлета святая імша-пастэрка на Раство Хрыстова з удзелам Мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча асвяціла сваім святочным радасным настроем некалі прыватнае паселішча Вялікага Княза Вітаўта, а цяпер проста гарадскі пасёлак Івянец, што на Меншчыне.

Гэты старажытны пасёлак мае багатую гісторыю, а таксама вялікую парафію рымска-каталіцкіх вернікаў, сярод якіх нямала актыўнай моладзі.

Практычна ў кожнай хаце гарыць віфлеемскі агеньчык, на стале на белым абрусе стаіць на сене куцця з пярловай ці пшоннай кашаю, а таксама такія традыцыйныя калядныя стравы як кісель, ладкі з макам ды мёдам, грыбная поліўка ці грыбны суп, рыба, але мяса яшчэ адсутнічае.

Пачынаюць вячэру з сумеснай малітвы. А вось адное месца пры стале пакідаюць для сваіх памерлых продкаў, ці для тых сваякоў, хто ня змог прыехаць, а можа вандроўнікаў, што могуць раптам пагрукаць у дзверы. Памаліўшыся, вернікі перш за ўсё дзеляцца аплаткамі і частуюцца куццёй, а потым ужо іншымі стравамі перад выхадам на начную святую імшу.

Гэтым разам арганізатары імшы-пастэркі прыгатавалі для жыхароў і гасцей Івянца яскравае свята, ажно з салютам ды сапраўднымі хатнімі жывёлінкамі каля ясляў Езуса. Практычна ўвесь Івянец сабраўся ў сценах касцёла святога Міхала Арханёла, гучалі малітвы і радасныя калядныя спевы, а таксама віншаванні ад Тадэвуша Кандрусевіча на разнастайных мовах. Было бачна, што з касцёлу вернікі выхадзілі з адчуваннем сапраўднай радасці ад таго, што сваім нараджэннем Сын Божы даў людзям сапраўднае адвечнае святло ў жыццёвай цемры.

Глдязіце усе фота:

ЛБ / МЛ, belsat.eu

 

Стужка навінаў