«Зажраліся». Лукашэнка пракаментаваў выступленне беларускіх хакеістаў на ЧС


Аляксандр Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў выступленне беларускіх хакеістаў на чэмпіянаце свету.

«Сітуацыя ў хакеі настолькі неадэкватная, што пасля чэмпіянату свету (мы ўжо дамовіліся з трэнерамі, спартоўцамі) збярэмся і будзем думаць, што рабіць, – цытуе Лукашэнку БелТА. – У хакеі правал, у футболе правал, у біятлоне, дзе мы заўсёды былі наверсе, – правал. Гэтага дапусціць мы не можам. Ніхто не скажа, што мы камусьці недаплацілі ці не прафінансавалі. Напэўна, проста зажраліся ў некаторых відах спорту. Таму адрэгулюем».

Лукашэнка паабяцаў зрабіць высновы з выступлення беларускіх хакеістаў на ЧС.

«Паглядзім, што будзе далей. Зробяць высновы, пачнуць гуляць – будзем гэта прымаць. Не – значыць, мы з гэтым мірыцца не будзем, – падкрэсліў ён. – Я чаму так востра рэагую? Не таму што спартсмен і займаюся спортам ўсё жыццё. А таму што спорт – гэта найвялікшая ідэалогія. Калі расіяне выйгралі ў немцаў напярэдадні 9 траўня, гэта ўжо нейкія палітычныя асацыяцыі. Расейцы духам акрыялі. А нам якія падарункі падаюць нашы дзеячы? Глядзяць мільёны людзей, перажываюць, а ў іх такое стаўленне».

Зборная Беларусі пачала турнір з трох паразаў – ад Фінляндыі, Чэхіі і Канады.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары