Затрымалі Паўла Севярынца

Будзе абнаўленне

Павал Севярынец. Фота - Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Лідара пратэстаў у Курапатах, сустаршыню аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянскай дэмакратыя» Паўла Севярынца затрымалі.

Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміла ягоная жонка Вольга.

Паўла забралі.Міліцыя Менскага раёну

Publiée par Вольга Севярынец sur jeudi 7 juin 2018

Сведкі кажуць, што палітыка сілаю зацягнулі ў міліцэйскую машыну каля урочышча Курапаты. Цяпер яго мабільны тэлефон недасяжны.

Актывіст Леанід Кулакоў таксама паведамляе, што міліцыя затрымала і Вольгу Нікалайчык.

НА КУРАПАТАХ АРЕСТОВАЛИ ПАВЛА СЕВЕРИНЦА И ОЛЬГУ НИКОЛАЙЧИК. ИХ УСАДИЛИ В МАШИНУ И ВЕЗУТ В РАЙОНОЕ УВД. ПО ХОДУ В БОРОВЛЯНЫ.

Publiée par Леонид Кулаков sur jeudi 7 juin 2018

Павел Севярынец – лідар грамадскіх пратэстаў супраць адкрыцця рэстарацыі «Поедем, поедим» у Курапатах. Апошнімі днямі на палітыка было складзена не менш чатырох адміністратыўных пратаколаў за парушэнне правілаў дарожнага руху, бо пратэстоўцы стаялі на ўездзе ў комплекс, дзе месціцца «Поедем, поедим», і не пускалі туды аўтамабілі. Сёння ў Курапатах адбыліся сутычкі актывістаў з аховаю рэстарацыі.

Учора ў Курапатах падчас стрыму затрымалі журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву – яна больш за гадзіну правяла ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі. На Кацярыну быў складзены чарговы пратакол паводле ч. 2 арт. 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў).

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары