Замест святочнага канцэрта да 100-годдзя БНР улады Магілёва прапанавалі правесці круглы стол


Магілёўская арганізацыя «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» звярнулася да Магілёўскага гарвыканкаму з прапановаю правесці шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў да 100-годдзя абвяшчэння БНР, але большасць ініцыятываў не былі падтрыманы ўладамі.

Магілёўскі ТБМ, у прыватнасці, прапанаваў правесці святочны канцэрт да Дня Волі, круглы стол у Музеі гісторыі, надрукаваць у мясцовых дзяржаўных выданнях шэраг артыкулаў магілёўскіх гісторыкаў па тэме БНР, а таксама правесці прэзентацыю кнігі А. Агеева і І. Пушкіна «Фармаванне і дзейнасць Магілёўскага Беларускага камітэту (1917-1918 гг.)» у СШ №1.

Аднак магілёўскія ўлады палічылі магчымым правесці толькі круглы стол у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў