У наступныя два дні метэаролагі абяцаюць цёплае надвор’е.
7 кастрычніка Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам цёплай, хоць і няўстойлівай, паветранай масы, якая прыйдзе ў Беларусь з паўднёвага захаду Еўропы. Сённяшняя ноч будзе пераважна сухой, кароткачасовы дажджы пройдуць на мяжы з Літвой.
Тэмпература паветра ўночы складзе +4…+ 10 ° С, днём +14… + 20 ° С. На поўдні краіны паветра прагрэецца да + 22 ° С.
У панядзелак будзе крыху халадней: да нас прыйдзе малаактыўны атмасферны фронт з Балтыйскага мора.
Pogoda.by паведамляе, што 8 кастрычніка Беларусь будзе знаходзіцца пераважна ў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Ўночы на панядзелак месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, затое дзень будзе сухі і сонечны.
Тэмпература паветра ўночы будзе вагацца ад +3 да + 10 ° С, днём тэмпература паветра будзе знаходзіцца ў межах ад + 8 ° С на Віцебшчыне да + 17 ° С на Берасцейшчыне.
ДД