Заходнія школьніцы ўсё часцей становяцца ісламісткамі


Усё больш маладых дзяўчынаў збягаюць з еўрапейскіх краінаў, каб далучыцца да ісламістаў на Бліжнім Усходзе. Сярод добраахвотніц ёсць і зусім юныя дзяўчыны – самай маладой 13 гадоў.

Джыхадзісткі, якія знікаюць без звестак у краінах ЕЗ, Аўстраліі і ЗША у асноўным пераяжджаюць у Ірак і Сірыю. Сваёй галоўнай мэтай яны лічаць нараджаць дзяцей для халіфата, піша guardian.co.uk. Каля 10 % з іх далучаюцца да экстрымісцкіх груповак, у тым ліку «Ісламскай Дзяржавы».

Большасць завербованых – грамадзянкі Францыі. Цяпер іх 53, што складае каля 25% ад агульнай колькасці. Яшчэ па меншай меры 60 думаюць пра тое, каб збегчы ваяваць на баку баевікоў. Многіх з іх тэрарысты рэкрутуюць праз сацыяльныя сеткі.

У артыкуле The Guardian спасылаецца на крыніцы ў выведках еўрапейскіх краінаў і ЗША.

Стала вядома і пра гібель адной з двух аўстрыйскіх дзяўчатаў, якія ў красавіку з’ехалі ў Сірыю. Пра гэта паведаміла міністэрства замежных справаў і паліцыя Аўстрыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў