«Заходнія беларусы мацюкаюцца менш за ўсходнікаў»

video

У Заходняй Беларусі людзі больш шануюць беларушчыну і мінулае ды і агулам яны – больш культурныя ў параўнанні з усходнікамі. Такое ўражанне падчас навуковых падарожжаў па краіне склалася ў гісторыка Ігара Мельнікава.

«Цікавы момант, які кідаецца ў вочы, – гэта, напрыклад, мат. Расейскі мат, якога досыць шмат у вёсцы на ўсходняй частцы і якога амаль няма ў заходняй частцы. Калі размаўляеш са старымі людзьмі, гэта вельмі добра бачна», – сказаў Ігар Мельнікаў у эфіры праграмы «Размова дня».

Праграма была прысвечана Рыжскай мірнай дамове, падпісанай 18 сакавіка 1921 году, якая не проста падзяліла Беларусь на дзве часткі. Яна адправіла 4,5 млн беларусаў у заходнееўрапейскую цывілізацыю, а рэшту – у абшары ўплыву бальшавіцкай Масквы.

Глядзець праграму цалкам.

«Размова дня» выходзіць на «Белсаце» штодня пасля вячэрняга выдання навінаў «Аб’ектыў» (21:00) апрача выходных.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары