Заходнім паліўным карпарацыям забароняць супрацу з Расеяй


Новы пакет санкцый супраць Расеі пачне дзейнічаць у выпадку, калі ва Украіне зноў пачнуцца паўнавартасныя баявыя дзеянні.

Да моманту пакуль трывае перамір’е, заходнія карпарацыі «BP», «Shell», «Exxon Mobil», «Total», «Statoil» будуць працягваць супрацу з расейскім нафтагазавым сектарам. У выпадку аднаўлення баявых дзеянняў, замежным кампаніям будзе забаронена займацца ў Расеі нафтавыведчай дзейнасцю і абменам тэхналогіямі, паведамляе bloomberg.com спасылаючыся на свае крыніцы ў Белым доме.

На мінулым тыдні, 5 верасня, у Менску быў падпісаны пратакол аб прыпыненні агню на Данбасе. Аднак Кіеў кожны дзень узгадвае пра правакацыі з боку расейскіх жаўнераў і прарасейскіх баевікоў.

За захаваннем міру ва ўсходняй Украіне назіраюць прадстаўнікі АБСЕ.

Чытай таксама: Расея канцэнтруе тэхніку пад Новаазоўскам і Херсонскай вобласцю

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў