Заганнае кола рэпрэсій беларускага народа

video

Трэба ці не складаць спісы тых, хто датычны да палітычных рэпрэсій? Адныя кажуць, што трэба, бо справядлівасць – найменшае, што павінна будзе забяспечыць новая ўлада. Іншыя гавораць, што не варта, бо канкрэтныя людзі невінаватыя, а вінаватая сістэма.

Між тым, пакуль вядуцца такія дыскусіі, спісы складаюцца, дакументы падшываюцца, сведчанні збіраюцца.

Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтру, праваабаронца Раіса Міхайлоўская кажа, што для яе пераломным момантам стаў снежань 2010 году, калі з дапамогай збору дакументаў была арганізавана абарона фігурантаў справы «19 снежня».

Да ўсяго, па ейных словах, у будучыні «можа ўзнікнуць форс-мажор у справах па рэабілітацыі, люстрацыі, калі патрэбнага дакумента можа не аказацца.

Справы па адміністрацыйных парушэннях захоўваюцца тры гады, дакументы па крымінальных справах могуць таксама згубіцца ці згарэць».

«Пацярпелыя людзі баяцца акурат страты дакументаў, баяцца, што могуць пры жыцці паўтарыць лёс продкаў, бо Беларусь з аднаго вітка рэпрэсій, савецкага, перайшла да іншага. Не пакаяўшыся. Не ачысціўшыся ад рэпрэсій за савецкім часам» — кажа Раіса Міхайлоўская

Глядзі таксама
Каментары