Загадкі Лаўрышаўскага манастыра – аднаго з самых старажытных праваслаўных манастыроў Панямоння


У новым выданні «Загадак беларускай гісторыі» Алесь Краўцэвіч запрашае прайсціся па вёсках Лаўрышава і Гнесічы, каб знайсці вытокі Лаўрышаўскага манастыра.

Лаўрышаўскі манастыр, заснаваны ў сярэдзіне XIII стагоддзя, у самых пачатках ВКЛ, хутка вырас у лаўру і стаў адным з буйнейшых цэнтраў праваслаўя на ўсходнеславянскіх землях. У пачатку XVII стагоддзя ён прыняў Унію і праіснаваў да 1836 года, пакуль не быў ліквідаваны расейскімі ўладамі. Дакладна вядома, дзе знаходзілася гэтая лаўра – у вёсцы Лаўрышава Наваградскага раёну, дзе і сёння яшчэ ёсць манастырская царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Апошняя ўяўляе сабой цікавы ўзор беларускага драўлянага дойлідства XVIII ст. Але няма пэўнасці, дзе быў той пачатковы манастыр XIII ст. Чаму сённяшняя праваслаўная царква адбудоўвае яго не ў Лаўрышаве, а 4 кіламетры далей, каля вёскі Гнесічы? Чаму археолагі не знайшлі каля Гнесічаў ніякіх слядоў сярэднявечнага паселішча?

25 гадоў таму прафесар, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч праводзіў археалагічную экспедыцыю ў ваколіцах Лаўрышава і Гнесічаў, каб адказаць на гэтыя пытанні. Цяпер ён запрашае прайсціся па слядах той экспедыцыі гледачоў «Белсату».

Глядзі таксама
Каментары