«Загадалі ўзяць з сабой пашпарты, каб падпісацца за АГЛ. Тыя, хто не падпіша – будуць звольненыя»


Чытачы belsat.eu распавядаюць у сваіх лістах пра збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Прапануем вашай увазе тры лісты ад нашых чытачоў, якія скардзяцца на аўтарытарныя метады збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Тэкст лістоў прыводзім у арыгінале.

ЛІСТ №1

«На Гарадзеншчыне абавязалі вясковых настаўнікаў хадзіць па хатах і збіраць подпісы за вылучэнне ў кандыдаты Аляксандра Лукашэнкі. Настаўнікі заходзяць у дом, просяць пашпарт і нават канкрэтна не гавораць, за што збіраюць подпісы. Як правіла, людзі, якія нават не падтрымліваюць дзейнага кіраўніка Беларусі, ставяць подпісы, бо настаўнік на вёсцы – аўтарытэт, часта сусед ці блізкі знаёмы, якога няёмка пакрыўдзіць адмовай».

ЛІСТ №2

«Вчера в рабочее время на територии предприятия Бобруйской ТЭЦ-2, была организована некая инициативная группа,по сбору подписей в поддержку кандидата в президента А.Г.Лукашенко.На начальников отделов и цехов была возложена обязанность обеспечить явку рабочего персонала,на этот пикет.Других сборщиков подписей там и рядом небыло».

Чытайце таксама >>> Кам’ютары дзяржаўнага інстытуту агітуюць за Лукашэнку

ЛІСТ №3

«Добры дзень! Не ведаю каму пісаць… але так не павінна быць!!! У баранавіцкім малочным камбінаце будуць збіраць подпісы за АГЛ… загадалі ўсім браць з сабой пашпарты… тыя, хто не падпіша будуць звольненыя».

Сёлета карэспандэнт belsat.eu стаў сведкам, як у  першай гарадзенскай паліклініцы подпісы за вылучэнне дзейнага лідара Беларусі ў кандыдаты на прэзідэнцтва збіраюць наўпрост у кабінеце тэрапеўта, нягледзячы на тое, што Аляксандр Лукашэнка нібыта ўжо мае патрэбную колькасць подпісаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары