За ужыванне наркотыкаў нават да двух гадоў, за збыт - 20. Ці будзе менш наркаманаў?


Ад сёння ўступае ў сілу новая рэдакцыя Крымінальнага Кодэкса Беларусі, згодна з якой больш жорсткія прысуды чакаюць як наркагандляроў, гэтак і наркаманаў. Ажно 25 гадоў за занезаконны абарот наркотыкаў і псіхатропаў, іх прэкурсораў або аналагаў. І самае галоўнае, што згодна з новым заканадаўствам караць цяпер будуць і за ўжыванне наркотыкаў. Belsat.eu прыгледзеўся, што найбольш ахвотна набываюць у Беларусі ды як змянілася сітуацыя за мінулы год.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

31 чалавек памерлі за перыяд з 2014 па 2015 год ад ужывання псіхатропаў, так званага cпайсу. Удвая павялічылася колькасць выпадкаў шпіталізавання ад перадазіроўкі. З 1 студзеня ўдвая павялічыліся і тэрміны турэмнага зняволення за гандаль і ўжыванне наркотыкаў. Адказнасць панясуць нават падлеткі ад 14 гадоў.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Уводзіцца таксама крымінальная адказнасць за збыт наркотыкаў, у выніку якога па неасцярожнасці загінуў чалавек, які ўжывае наркотыкі. Такім гандлярам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 12 да 25 гадоў.

Істотнай навінай з’яўляецца і ўвядзенне адміністрацыйнай адказнасці:

  • за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане, выкліканым ужываннем без прызначэння лекара псіхаактыўных рэчываў, – штраф ад 5 да 10 базавых велічынь;
  • за ўжыванне псіхаактыўных рэчываў у грамадскім месцы – штраф ад 10 да 15 базавых велічынь;
  • за паўторнае на працягу года ўчыненне вышэйназваных правапарушэнняў – штраф, або арышт на тэрмін да 3-х месяцаў, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў.

Асабліваю папулярнасцю сярод псіхатропаў карыстаюцца курыльныя сумесі на зёлкавай аснове. Гэтак, у 2010 годзе ў нашу краіну прыйшоў cпайс – адзін з найбольш папулярных брэндаў сярод курыльных сумесяў.

Спайс  што гэта?

У яго аснове блакітны лотас, шалфей, гавайская ружа, часам рамонак або падбел (маташнік). Многія з гэтых раслінаў самі па сабе ў малой колькасці валодаюць псіхаактыўнымі рэчывамі. Аднак для ўзмацнення эфекту наркатычныя лабараторыі выкарыстоўваюць хімічнае рэчыва, так званыя сінтэтычныя канабіноіды (JWH–018 і СР–47,497). Дзеянне гэтых рэчываў падобна на эфект ад курэння марыхуаны. Бо менавіта ў яе склад і ўваходзяць натуральныя канабіноіды. Небяспека ж хімічных у тым, што яны маюць значна мацнейшае дзеянне ды выклікаюць разнастайныя непрадказальныя рэакцыі псіхікі.

Як яго купляюць?

Для продажу выкарыстоўваецца інтэрнэт. Уводжу ў пашукавік запыт. Выбіраю адну з пазіцыяў і чытаю: «Spice.by ♦ Ск ♦ Мікс ♦ Рэг ♦ опт і розніца ♦ Штодзённыя конкурсы!» Цана ў залежнасці ад таго, чаго менавіта і колькі грамаў купляць. Апошнія кошты актуальныя «да канца зімы». Мяркуючы па каментарах, пастаўнік добры і надзейны.

Аднак з пастаўніком вы не сустрэнецеся. Прадавец ў паведамленні называе месца закладкі, якую папярэдне робяць «мінёры» (адказныя за гэта людзі  заўв. Belsat.eu) у розных кутках горада (пад лаваю на канкрэтным прыпынку грамадскага транспарту, у пад’ездах і г.д.) «Той, хто хоча купіць, праз перапіску знаходзіць патрэбнага адрасата па скайпе. Прадавец называе нумар электроннага кашалька, на які трэба пераслаць электронны або інтэрнэт-плацёж. Калі грошы паступілі, то плацельніку паведамляюць месца закладкі «скарбу» (менавіта так называецца схаваны пакецік курыльнай сумесі  заўв. Belsat.eu).

Усталяваць сетку складана, паколькі электронныя кашалькі рэгістраваліся на асобаў, якія не ўдзельнічалі ў збыце, іх проста куплялі ў людзей, якія іх адкрылі, за 50100 даляраў. Яны нават не бачылі пакупніка кашальку, а плацёжныя карты забіралі таксама праз дамоўленыя месцы. Праз гэтыя рахункі па некаторых картках праходзілі па некалькі мільярдаў рублёў»,  тлумачыць нашая ананімная крыніца з МУС.

Калі ўзнікаюць цяжкасці, то з дылерам можна звязацца і ўдакладніць месцазнаходжанне «скарбу». Некаторыя прапануюць нават перезакладку ці бонусы пры наступнай пакупцы. Бонусам для старых і прынадаю для новых кліентаў з’яўляюцца «дэгустацыі»  магчымасць пакаштаваць новы прадукт першы раз бясплатна. Некаторыя прадаўцы нават абяцаюць падабраць дозу і саму сумесь адмыслова для вас.

Часцяком спайс ды іншыя сумесі, парашкі, солі і г.д. прадаюць «легальна». Рэч у тым, што да моманту ўнясення іх складнікаў ў Рэспубліканскі пералік, іх распаўсюджвальнікаў не могуць пасадзіць у турму. Формула хімічных рэчываў, якія ўваходзяць у склад спайсаў, змяняецца на патрэбы рынку. Таму, калі дзяржава ўносіць у рэестр адну формулу, замест яе прыходзіць другая.

«Праблема асабліва абвастрылася летась праз наплыў рэагентаў для спайсаў, якія разводзяць спіртам альбо газобразными рэчывамі. Рэагент мае вельмі высокую канцэнтрацыю, і мізэрнай колькасці, некалькіх грамаў, хапае на шмат дозаў. У гэтым растворы прамакаюць тытунь, сушаныя расліны (шалфей – купляюць у аптэках і г.д.) і пасля высушвання распаўсюджваюць праз сетку прадаўцоў з дапамогаю скайпа і інтэрнэт-паведамленняў», – гэтак пракаментавала нам праблему крыніца.

Варта памятаць, што медыкі ўжо давялі: задежнасць ад спайсу можа ўзнікнуць нават пасля першай зацяжкі.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Спайс у дзеянні

Уплыў спайсу на арганізм чалавека значна мацнейшы, чымся марыхуаны, таму і выхад са стану ап’янення складанейшы і больш балючы. Чалавек становіцца затарможаным, часам траціць прытомнасць, з’яўляюцца галюцынацыі, падчас якіх ён не ў стане сябе кантраляваць. У інтэрнэце апісана мноства выпадкаў, калі людзі «ішлі гуляць» з акна верхняга паверха.

Знішчаюцца таксама печань, лёгкія, клеткі мозгу. Спайс моцна парушае псіхіку чалавека. Выяўляецца схільнасць да дэпрэсіяў, справа можа дайсці нават самагубства. Тых, хто трапляе ў шпіталь пасля ўжывання спайсаў, адпраўляюць ў «Навінкі» (Рэспубліканская клінічная псіхіятрычная бальніца  заўв. Belsat.eu), дзе іх лечаць як хворых шызафрэнію.

Барацьба і супрацьдзеянне

Вылічыць самога гандляра практычна немагчыма, сцвярджаюць у праваахоўных органах. «Складанасць у тым, што рэагенты для спайсаў да гэтага ішлі праз Расею з Кітаю (меркавана) нават праз інтэрнэт-пошту. А ў Расеі толькі сёлета сур’ёзна паглядзелі на праблему спайсаў і практычна сталі капіяваць нашыя законы»,  каментуе наш суразмоўца.

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

Большасць электронных адрасоў зарэгістраваныя ў іншых краінах. За апошні год у Беларусі выяўлена 12 лабараторыяў. Наяўнасць такіх лабараторыяў унутры краіны прыводзіць да зніжэння коштаў на вытворчасць, а значыць, і на сам прадукт, што робіць яго больш даступным, то бок больш распаўсюджаным і прыбытковым. Вялікая частка спажыўцоў спайсу – гэта непаўналетнія.

З 1 студзеня 2015 у Беларусі дзейнічае адмысловы Дэкрэт Прэзідэнта РБ «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў», які прадугледжвае, перш за ўсё, барацьбу з псіхатропамі.

Іна Чанчавік, belsat.eu

Стужка навінаў