За ўжыванне допінгу тры беларускія спартсмены атрымалі чатырохгадовую дыскваліфікацыю


Цяжкаатлет Аляксандр Венскель не зможа выступаць у спаборніцтвах да 20 снежня 2019 года, а яго вынікі на ЧС-2015, які прайшоў у Хʼюстане, ануляваныя.

Гэткае ж пакаранне прадугледжана і для цяжкаатлеткі Анастасіі Новікавай. Для ўраджэнкі Жодзіна гэта ўжо другое парушэнне антыдопінгавых правілаў, што па спартыўных законах цягне за сабой пажыццёвую дыскваліфікацыю.

У пробах спартсменаў быў знойдзены метабаліт дэгідрохлорметылтэстастэрона, паведамляе афіцыйны сайт НАДА Беларусі.

Чатырохгадовую дыскваліфікацыю за станазалол атрымаў барэц Юсуп Джалілаў. Акрамя гэтага ануляваныя ягоныя вынікі на Еўрапейскім Алімпійскім кваліфікацыйным турніры ў Сербіі.

ДР belsat.eu паводле naviny.by

Стужка навінаў