За тыдзень ад пачатку збору сродкаў на альбом «Hramadaznaūstva. Volski» сабрана 47% ад неабходнай сумы


Для пачатку працы ёсць усё – песні, задумы, крэатыў, віленская студыя нарвежскага музыкі Снорэ Бэргеруда, кажа вольскі ў звароце да сваіх фанатаў.

«Дарагія сяброўкі, шаноўныя сябры! Вельмі рэдка я зьвяртаўся да вас па дапамогу, але цяпер акурат такі момант, калі гэта неабходна. Альбом «Hramadaznaūstva. Volski», мне падаецца, патрабуе працягу. І час гэтага працягу надыйшоў. Ёсьць усё – песьні, задумы, крэатыў, віленская студыя СнорэБэргеруда. Няма толькі фінансавага складніку працэсу, кажучы наўпрост – грошай. Вось так здараецца – раней неяк знаходзіліся – а цяпер – ну, ніяк.

Хто колькі можа, мы будзем удзячныя ўсім за любую дапамогу! Бо талака – вялікая сіла, зь ейнай дапамогай можна і вёску збудаваць, і альбомам народ парадаваць. І гэта будзе наш з вамі агульны альбом, там будзе часьцінка кожнага, хто дапамог у ягоным стварэньні. Загадзя дзякую і спадзяюся на разуменьне і дапамогу!», – напісаў на сваім сайце музыка.

Збор сродкаў вядзецца тут >>>

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў