За Аляксандрам Лукашэнкам у Эміратах хадзілі бландзінкі ў балахонах


Арабскія медыі выклалі ў інтэрнэт відэа, знятае падчас візіту кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. На кадрах бачна, што лідар краіны бавіў час у замежнай паездцы разам з двума сынамі і загадкавымі бландзінкамі.

Падчас агляду Вялікай мячэці імя шэйха Заіда ў Абу-Дабі Аляксандра Лукашэнку суправаджаў яго малодшы сын Коля і найстарэйшы нашчадак Віктар. Былі там таксама бізнесмены Юрый Чыж, Аляксандр Шакуцін, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын ды кіраўнік федэрацыі гандболу Уладзімір Канаплёў, падкрэслівае «Наша Ніва».

Дэлегацыю суправаджала таксама некалькі высокіх дзяўчат, што былі ў мячэці ў чорных балахонах, з-пад якіх выбіваліся светлыя валасы. Хто гэтыя дзяўчаты – невядома.

У 2013 годзе ў Ерэване Лукашэнку з сынам Колем падчас візіту ў царкву таксама суправаджала таямнічая бландзінка, на што звярнуў увагу Belsat.eu. Яна прыехала туды разам з Лукашэнкам у адным аўце – зусім як першая лэдзі. Але калі з’явіліся журналісты – трымалася далей. Пасля ўрачыстага асвячэння царквы жанчына села ў машыну да кіраўніка Беларусі, куды не пусцілі нават Колю, скіраваўшы яго ў іншае аўта.

Упершыню загадкавую бландзінку, якая з’явілася ў акружэнні Аляксандра Лукашэнкі, медыі заўважылі ў 2009 годзе, калі кіраўнік дзяржавы разам са сваім малодшым сынам наведаў Ватыкан, дзе сустракаўся з Папам Рымскім.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

У верасні таго ж года – візіт Лукашэнкі разам з Колем у Літву. Тады журналісты зрабілі здымкі бландзінкі, якая давала ўказанні ахоўнікам картэжу лідара Беларусі. Аднак паводле фотаздымкаў нельга адназначна цвердзіць, што «віленская» і «ерэванская» бландзінкі – розныя людзі ці наадварот – адна асоба.

Раней галоўны рэдактар сайту charter97.org Наталля Радзіна ў інтэрвю тэлеканалу «Белсат» параўнала мадэляў і спявачак, якія з’яўляюцца з Лукашэнкам на афіцыйных імпрэзах, з гарэмам лівійскага дыктатара Муамара Кадафі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў