За мінулы год беларускія прадпрыемствы звольнілі 694 тысячы чалавек


У Беларусі арганізацыі працягваюць актыўна звальняць супрацоўнікаў. У мінулым годзе прадпрыемствы звольнілі 694,3 тысячы чалавек, а працаўладкавалі – на 41,1 тысячы менш.

Пры гэтым у 2017 годзе разбежка паміж прынятымі і звольненымі менш, чым годам раней. Нагадаем, у 2016 годзе прадпрыемствы звольнілі амаль 719,5 тысячы чалавек, а ўзялі – на 108,1 тысячы менш.

У снежні 2016 года, паводле афіцыйных статыстычных дадзеных, арганізацыі працаўладкавалі 43,5 тысячы чалавек, а звольнілі – 47,6 тысячы. Да прыкладу, у адукацыі лік звольненых перавышаны на 22,2%, у прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці – на 36,7%, у фінансавай і страхавой дзейнасці – на 31,3%, у прамысловасці – на 15,3%.

У плюсе ў мінулым месяцы апынуліся па суадносінах прынятых да звольненых аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (+ 14,3%), інфармацыя і сувязь (+ 22,8%), дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг (+ 8,1%).

Нагадаем, у мінулым верасні прадпрыемства зафіксавалі рэкорд апошніх 4 гадоў: нанялі на 7,7 тысячы чалавек больш, чым звольнілі.

КА, belsat.eu, паводле TUT.BY

Стужка навінаў