«З коцікамі так нельга», або «імгненная карма» ў дзеянні


Новы хіт у інтэрнэце: кот помсціць свайму гаспадару, за тое, што той яго пабудзіў.

Відэаролік змешчаны на liveleak.com, паводле апісання, дзеянне адбываецца ў Канадзе. Мужчына праганяе крэсла ката ды яшчэ злёгку пінае яго нагой, потым сядае на крэсла і пачынае граць на гітары. У гэты момант конт скідвае свайму гаспадару проста на галаву гаршок з кветкамі.

На liveleak.com відэаролік сабраў каля 200 тысячаў праглядаў. Інтэрнаўты ў каментарах называюць тое, што здарылася «імгненнаю кармаю», бо «з коцікамі так нельга».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў