З 13 снежня Горадня пазбаўляецца чыгуначнага злучэння з Польшчай


Анансаваны цягнік з Горадні да Варшава не запусцілі, а таксама спынілі папулярны цягнік да Кузніцы.

Гэта звязана з тым, што з 13 снежня ў Польшчы пачынае дзейнічаць новы расклад чыгункі. Паводле ранейшых дамоўленасцяў, цягнікі з беларускага гораду да польскіх населеных пунктаў (як «Элк- Горадня» ці «Малкіня-Горадня») планавалася замяніць цягніком «Варшава-Горадня», але лёс яго дагэтуль невядомы. На сайце «Польскай дзяржаўнай чыгункі» такі рэйс немагчыма знайсці.

Гэтае спалучэнне фінансавала польскае Міністэрства Інфраструктуры і Развіцця. Фірма «Przewozy regionalne», якая здзяйсняе гэтыя перавозкі, ужо два разы звярталася да Міністэрства з просьбай працягнуць фінансаванне рэйсаў з Беларусі ў Польшчу. Адказу пакуль няма.

«Ведаю, што ў Міністэрства ёсць планы захаваць спалучэнне з Беларуссю. Але не ведаю, колькі маецца на ўвазе цягнікоў, і ў якія гадзіны яны будуць ездзіць», – тлумачыць прэс-сакратар польскага прадпрыемства «Przewozy regionalne» Міхал Сцільгер.

Такім чынам з 13 снежня Горадня пазбаўляецца чыгуначнага спалучэння з Польшчай. Калі яно будзе адноўлена, невядома,

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў