З 1 верасня тарыфы на «камуналку» у Беларусі павялічваюцца на 8 %


1 верасня дзяржава праіндэксуе кошты на прыродны і звадкаваны газ, тарыфы на электраэнергію і цеплавую энергію для ацяплення ды гарачага водазабеспячэння.

Тарыф на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння складзе Br 16,9259 за 1 Гкал. Тарыф за 1 кубаметр газу ў дамах і кватэрах, дзе ёсць лічыльнікі газу і індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br 0,0983 (летам 1 кубаметр газу будзе каштаваць Br 0,3081). Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе Br 0,3081 за 1 кубаметр газу незалежна ад сезону.

Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), 1 кубаметр газу будзе каштаваць Br 2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Тарыф на газ у жыллё, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, складзе Br 7,05 за кубаметр. Адзін кубаметр газу ў кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, будзе каштаваць Br 3,98. У жытле, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, але няма лічыльнікаў газу, у ацяпляльны перыяд давядзецца плаціць Br 0,4874 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, у летні перыяд – Br 0,1827.

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі лічыльнікамі газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць Br 1,7579, Br 0,8216. Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубаметр таксама будзе каштаваць Br 0,8216. Калі ў хаце ці кватэры не выкарыстоўваюцца лічыльнікі газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), цана за 1 кубаметр звадкаванага газу складзе Br 2,44 з аднаго жыхара ў месяц. Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння кубаметр звадкаванага газу будзе каштаваць Br 6,95, пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка – Br 3,26. Тарыф на звадкаваны газ у жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы, у ацяпляльны сезон складзе Br 5,7713 за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц, летам – Br 0,8216.

Кошт 1 кг газу ў балонах вагой 21 кг у межах нормаў спажывання складзе Br 0,5835. Такім чынам, балон будзе каштаваць Br 12,25.

Электраэнергія ў жылых дамах і кватэрах, абсталяваных электраплітамі, будзе каштаваць Br 0,1094. за 1 кВт.гадз. Дыферэнцыяваны тарыф у такіх жылых памяшканнях у перыяд мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) складзе Br 0,0764 за 1 кВт.гадз, а ў перыяд максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – Br 0,2189.

Электраэнергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) складзе Br 0,09 за 1 кВт.гадз, у астатні час сутак – Br 0,1674.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў