Ёсць такая праца – чырванець і натапырваць вусы


З’явілася надзея на тое, што прынамсі ў тых, хто ўмее чырванець і натапырваць вусы, акрамя страху ёсць і сумленне. Усё – дзякуючы галоўнаму кантралёру краіны, які раптам расставіў усё па месцах і назваў рэчы сваймі імёнамі!

У самых недалёкіх кіраўнікоў раёну мясцовыя жыхары падчас «гарачых ліній» тэлефануюць і дзякуюць за шчаслівае жыццё. Але такія падстаўны званкі чыноўнік з Менску звычайна раскусвае ў першыя секунды, хмурыцца яшчэ больш. Паказуха мае быць, але – толькі да пэўнай ступені. Кожны, хто паводле доўгу службы мае партрэт на сцяне, мусіць ведаць, што дзякаваць за шчаслівае жыццё ў гэтай краіне можна толькі аднаму чалавеку. Але, як той казаў, няма дурняў.

Пра сеансы паказухі з поўным самавыкрыццём чытайце ў аўтарскім праекце «Сваймі імёнамі».

Стужка навінаў