У «Дынама-Берасце» зменіцца трэнер


Трэнер футбольнай каманды «Дынама-Берасце» сыходзіць з каманды. Кантракт з чэшскім спецыялістам скасаваны па пагадненні бакоў.

«Часова кіраваць камандай на пасадзе выконваючага абавязкі галоўнага трэнера будзе Сяргей Кавальчук. 10 траўня трэнаванне прайшло пад яго кіраўніцтвам. Радаслаў Латал развітаўся з камандай перад трэнаваннем і бліжэйшым часам пакіне клуб», – паведамляецца на сайце каманды.

З Латалам «Дынама-Берасце» выйграла Суперкубак Беларусі і выйшла ў фінал Кубка Беларусі. У чэмпіянаце каманда займае 11 месца.

Гэта не першы сыход замежнага трэнера на гэтым тыдні. Пасля шэрагу разгромных паразаў на чэмпіянаце свету, зборную Беларусі па хакею пакінуў трэнер каманды Дэйв Л’юіс.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў