Як міліцыянты выкрадалі чалавека ў Магілёве. Новае відэа


Рэдакцыя Belsat.eu атрымала яшчэ адзін відэазапіс брутальнага затрымання пасля Маршу недармаедаў у Магілёве.

Відавочца інцыдэнту распавёў, як усё адбывалася:

«Мы стаялі на плошчы Зорак, ля Звяздара, пачулі крык: «Дапамажыце!» Людзі пабеглі туды, адкуль крычалі. Там была штурханіна, незразумела, хто супраць каго. Хлопца заштурхоўвалі ў аўта, вельмі груба».

Пасля падʼехала аўта ДАІ. Людзі звярнуліся да супрацоўнікаў міліцыя з просьбай разабрацца, кажучы, што невядомыя (пазней высветлілася, што гэта былі супрацоўнікі ў цывільным, якія не прадставіліся і не паказалі пасведчання), скралі чалавека. У адказ на гэта супрацоўнікі ДАІ… запатрабавалі ад людзей вызваліць праезную частку.

Прыкладна ў гэты момант зʼявіўся намеснік начальніка грамадскай бяспеку УУС Магілёўскага аблвыканкаму Волкаў Сяргей Сямёнавіч.

«Людзі перагарадзілі дарогу, каб машына не магла выехаць заднім ходам. Пасля яны (міліцыянты) неяк адцягнулі ўвагу і рэзка ірванулі на аўце наперад у двор. Людзі спадзяваліся, што машына там не зможа далей зʼехаць і пабеглі за ёй. Пасля з двара выйшлі міліцыянты і сталі побач свайго старэйшага, іх асобаў 12 было ці нават больш», – адзначыў відавочца.

Паводле ПЦ «Вясна», пасля Маршу недармаедаў у Магілёве затрымалі 8 асобаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары