«Ясеніна вучы і памяць развівай»: настаўніца сарвалася на вучняў гарадзенскай школы. Відэфакт

Wideo

Пра інцыдэнт, які здарыўся ў адной з гарадзенскіх школаў, паведамляе мясцовы сайт 015.by.

«Хто табе дазволіў рот адкрываць? Ці ў цябе вылецела з галавы? У нас ужо была адна размова. Памяць развівай. Вершыкі Ясеніна вучы», – крычыць настаўніца, звяртаючыся да вучня, які прыйшоў на падрыхтоўку да выпускнога.

Адзін з вучняў апублікаваў відэа інцыдэнту ў «Viber’ы» 4 класу.

Паводле бацькоў, адміністрацыя школы збіраецца звольніць жанчыну, піша 015.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары