25 траўня Аб’яднаная грамадзянская партыя ладзіць дыскусію «Выбары як умова пазітыўных пераменаў».
Узяць удзел у ёй запрасілі прадстаўнікоў ЦВК, камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў, міжведамаснай экспертнай працоўнай групы па разглядзе рэкамендацыяў БДІПЧ АБСЕ па пытаннях удасканалення выбарчага працэсу ў Беларусі.
Сябра АГП, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая выслала адмысловае запрашэнне ў ЦВК, на што старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына адказала:
«Інфармуем, што прадстаўнікі ЦВК прымаюць удзел у абмеркаваннях прапановаў па змяненні выбарчага заканадаўства ў адпаведнасці з даручэннямі кіраўніка дзяржавы як суб’екта права заканадаўчай ініцыятывы. Паколькі такое даручэнне адсутнічае, наш удзел у названым мерапрыемстве прадстаўляецца немагчымым».
Фотаздымак адказу ЦВК змясціў у сваім «Фэйсбуку» старшыня АГП Анатоль Лябедзька, напісаўшы пры гэтым:
«Які народ, якія выбарнікі, якія дэпутаты? Ёсць толькі адзін, надзелены правам вызначаць, якія лічбы агучваць, куды ісці і што гаварыць. Авечкі пасвяцца на лузе ля Чырвонага дому пад прыглядам пастуха».
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu