Японца, які сядзіць у беларускай турме, хутка вызваляць


Мастака Даічы Ёшыда, які быў асуджаны за правоз і перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі, будзе вызвалены 22 траўня. Пра гэта піша Радыё Свабода са спасылкай на сям’ю мастака.

У 2016 годзе Даічы запрасілі на фестываль манга ў Адэсу. У кіеўскай у антыкварнай краме ён набыў розныя часткі зброі да 1945 году выпуску, каб выкарыстоўваць іх у якасці мадэляў для сваіх малюнкаў.

15 жніўня 2016 году Даічы Ёшыда вылецеў маршрутам з Кіева ў Токіа. Рэйс меў перасадку Менску Па словах мастака, служба бяспекі ў аэрапорце Кіева праверыла і сфатаграфавала ўсе часткі зброі, якія знаходзіліся ў ягоным зарэгістраваным багажы, і дапусціла яго на рэйс. У Менску ж яго затрымалі і ўжо ў красавіку 2017-га асудзілі на 4 гады 6 месяцаў зняволення. Цяпер тэрмін яго пакарання зменшылі да 1 году і 9 месяцаў зняволення.

У 2017 годзе яшчэ адзін замежнік быў затрыманы на мяжы з Беларуссю. 24-гадовага француза Жаляна Віё затрымалі 21 верасня на памежным пункце пропуску Новая Гута, падчас выезду ва Украіну. Яго вярнулі назад у Гомель і змясцілі ў следчы ізалятар № 3.

Мытнікі сцвярджаюць, што Віё перасякаў мяжу пешшу і не задэклараваў патрон. Аднак з ліста Віё, дасланага на волю і апублікавнага ў сеціве вынікае, што Жалян адмыслова выбраў на мяжы «чырвоны калідор», каб прад’явіць рэчы і сувенірны патрон, які атрымаў ад варшаўскага сябры. Суд апраўдаў Віё, ён вярнуўся ў Францыю.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары