Януковіча-малодшага пахаваюць у Крыме


Загінулы 20 сакавіка на Байкале Віктар Давыдаў з’яўляецца Віктарам Януковічам-малодшым, сцвярджае расейскі тэлеканал «Звезда» са спасылкай на іркуцкіх журналістаў.

Па дадзеных тэлеканалу, напярэдадні за целам у Іркуцк прыбыў чартэрны рэйс авіякампаніі «Центр-Юг», якога не было ў раскладзе. Пасля вылецеў у Уфу, дзе, хутчэй за ўсё, заправіўся, і накіраваўся ў Сімферопаль.

Віктар Януковіч-малодшы браў удзел у спартовых мерапрыемствах на возеры Байкал, піша Espreso.tv. Мікрааўтобус Volkswagen у якім акрамя сына былога ўкраінскага прэзідэнта знаходзілася яшчэ пяць асобаў, праваліўся пад лёд. Усе пяцёра выжылі, а Януковіч патануў, паколькі не змог своечасова адшпіліць рэмень бяспекі.

Падрабязнасці смерці Януковіча апісаў на старонцы ў Facebook дарадца міністра ўнутраных справаў Антон Герашчанка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў